Круг чтения — цензоры рекомендуют

Опубликованный на сайте Министерства Правды РБ Республиканский список экстремистских материалов может служить своего рода анонсом того, что нужно обязательно прочитать. Здесь нет ничего нового — так в советское время узнавали о Солженицине, ВИА А-Цэ-маланка-Дэ-Цэ (так было произнесено в одной из передач белорусского радио) и прочих новинках литературы и искусства загробного забугорного мира.

Круг чтения — цензоры рекомендуют: 18 комментариев

  1. Паглядзеў той спіс (бачыў яго і раней — сёння зазірнуў, ці што змянілася). Пераважную большасць друкаваных матэрыялаў, пазначаных тамака, не стаў бы чытаць. Усялякія «Приговор убивающим Россию» ці «Иго иудейское» — муць. Дарэчы, «Еврейский вопрос…» Дэвіда Д’юка некалі гартаў у Нацыянальнай бібліятэцы. Не скажу, што пасля такіх кніг людзі адразу вар’яцеюць ды ідуць страляць па сінагозе, як у Пітсбургу, але нейкая сувязь ёсць.

    1. Згодны. Я наконт прынцыпу шчэразубствую. Забараняць любую літаратуру (шырэй — сайты) — саўковае цемрашальства.

      1. Я ж сам быў «жыдабойцам», чытаў кніжкі, што Віктар Івашкевіч мне даваў. Нічога, не звар’яцеў, нават юдэйскага Б-га прыняў. Пасьля Івашкевіч лічыў мяне за гэта здраднікам ды адступнікам. Б-г не папусьціць — сьвіньня ня ўкусіць. )))

        Я ўжо амаль сасьпеў да талакоўскага цыклю. Там будзе й пра судзілішча над Вінцуком за яго «жыдоўскі нос».

      2. Фіг яго ведае, можа, якраз у прынцыпе такія спісы і патрэбныя. Мяркую, у краінах «першага свету» яны таксама існуюць. Іншая справа, што ў СССР забаранялася багата бяскрыўднай літаратуры (тыпу згаданага Вамі Салжа), дый цяпер цэнзары РБ нярэдка нацягваюць саву на глобус. Мне цяжка ўявіць сабе, што было экстрэмісцкага ў варшаўскім канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» 12 сакавіка 2006 г. Праўда, не глядзеў той запіс — пры нагодзе пагляджу. Ну і, напрыклад, тут у спісе поўнае трызненне: «Информационная продукция. Монета, из метала белого цвета, диаметром 25 мм. времен III рейха датированная 1938 годом» 🙂

        1. Такая цэнзура бессэнсоўная ў эпоху Сусьветнага сеціва. Той жа Платонов О.А даступны для зпампоўваньня на шматлікіх сайтах. Тым болей, што ў закрытых (дэспатычных) краінах пад сякеру кАтаў патрапляюць і «прылічныя» людзі.

          1. Я, дарэчы, пра гэнага Платонава ня чуў ніколі, а зараз вырашыў пачытаць. Ня толькі яго. Там шмат новых для мяне аўтараў ды тэмаў. Па спасылках палазіў. Там шмат дзе наогул глупства, якое забараняць — рэклямаваць пустэчу.

            Я гэтак вось пазнаёміўся з Грыгорыем Клімавым — па высеры-камэньце пад адным з маіх матар’ялаў тут. Ужо пераслухаў аўдыё кнігу «Князь мира».

          2. Дык вядома, што па вялікім рахунку бессэнсоўная — і Гітлера можна знайсці ў сеціве, і інш. Аднак улады праз уключэнне тых ці іншых аўтараў/сайтаў у «ганебныя спісы» хаця б намякаюць грамадству, на што не варта арыентавацца. «Не дагонім, дык сагрэемся» 🙂
            Паглядзеў у вікіпедыі артыкулы «Censorship in France» і «Internet censorship in France». Многа думаў…

  2. Болей за тое, у мэмуарным цыкле пляную асобны мэмуар пад назовам «Еврейский вопрос». Мо яго раней за мэмуар пра Івашкевіча зраблю. Бо там будзе і Івашкевіч, і Вінцук, і (найперш) Алесь Крыштаповіч. Пакуль ня вырашыў, што пыярытэтней. У мяне штук 30 загатовак тэкстаў на розныя тэмы ляжыць. Я іх пішу імпульсыўна — выключна ўкушаны музай творчасьці, калі рукі самі па клявіятуры бегаюць. ))

  3. Апублікуеце — пачытаю, мо і спашлюся ў сваім матэрыяле. Але на сённяшні дзень мне здаецца, што пра падзеі 30-гадовай даўніны напісаў дастаткова. Зараз больш цікавіць 2018 г. — як «першая беларуская газета» займаецца абы-чым, усё такое… https://belisrael.info/?p=17068

    1. Па-першае, я выкладаю ўспаміны без прывязкі да «дастатковасьці». Выключна для сябе ды сяброў. Гэтым яны й каштоўныя — яне не залежаць ад заказу, грошай ці каньюнктуры. У наш сьвет гаўнаSMM ды гаўнарэйтынгаў у гэта цяжка паверыць, але мне ўсё роўна, хто мяне перадрукоўвае ці наведвае. Я адчуваю абавязак перед сваім сумленьнем ды Гісторыяй.

      Па-другое, ня ведаючы мінулага, не зразумець цяпершняга.

      Чайкайце, вы яшчэ мяне ў «антысэміты» запішаце, калі я перайду да пытаньняў веры (ёсьць і гэта ў плянах), дзе складана разьмежаваць юдэяў як рэлігію і яўрэяў як этнас. Так што лепей мяне мо й не перадрукоўваць, как пасьля не выразаць. ))

  4. Дык і мне ўсё роўна (ну, амаль…) Будзеце смяяцца, але мае допісы на belisrael.info таксама «не залежаць ад заказу, грошай ці каньюнктуры» 😉
    З другім пунктам згодзен, проста сітуацыя такая: што мог, пра канец 1980-х напісаў (не без акынавай дапамогі :)) На дадатковыя «расследаванні», апытанне сведкаў, пошук дакументаў, etc. часу няма. Будуць новыя факты — можа, вярнуся да тэмы.
    Дарэчы, шмат на каго спасылаўся ў «Катлетах…» — не толькі на Анатоля Сідарэвіча, але, напрыклад, і на Эдзічку Лімонава. Так што Вы ў добрай кумпаніі 🙂

    1. Дзякую. Дарэчы, я быў экспэрымэнтаваў з камэнтамі праз Фэйсбук — празь яго па законе дазваляецца. Я і так даўно хацеў гэта зрабіць — чыста зь меркаваньняў SMM, ды няма часу наладжваць. Прасьцей хостынг памяняць на небеларускі — каб не патрапляць пад закон. Хаця й на беларускім мяне наўрад ці хто будзе турбаваць з гэтым. Я ж ня СМІ ці нейкі там папулярны блогер, супраць якіх гэны закон скіраваны. Але хостынг усё адно буду мяняць на ўкраінскі. Гэты мне Зісер калісьці даў, ды я мушу кожны год іх прасіць яго падоўжыць. А ўкраінскі хостынг у мяне і так ёсьць для іншага праэкту. Усё рукі не даходзілі туды перабрацца.

  5. Добра, калі каментаванне ў Вас застанецца даступнае для ўсіх. Асабіста мне праз фб заходзіць нязручна: свайго акаўнта няма, трэба кагосьці прасіць… Гемор, карацей.
    Можа, хацелі б адрэагаваць на серыi 93-94 ды паразважаць для аднаго з наступнага выпускаў «Катлет…» пра межы цэнзуры, неанацызм, etc? Нечакана для мяне Шуневіч і «палатка» актуалізавалі тэму. А на «Эхе Москвы» закранула яе Шульман.
    Магу прадставіць Вас як вядомага медыяаналітыка 🙂

    1. Можна было б. Трэба перад гэтым напісаць мэмуар пра Івашкевіча, каб спасылацца на факты, што я там ня стану апісваць. Дарэчы, наконт мэдыяаналітыка — я ў такой сваёй ролі ўжо прапанаваў Раманчуку новы цыкль. https://primus.by/media-gramota/item/5075-programma-media-gramota-26-11-2018

      1. Cпасылку бачыў, там «подскасты». Харошы неалагізм — гібрыд «подкастов» і «подсказок» :)))
        Пра, мякка кажучы, недастатковую актыўнасць новага пакалення таксама выказваўся: https://belisrael.info/?p=13583 «Где та молодая шпана…»

          1. Ну, у старой песні БГ слова было ўжытае хутчэй у пазітыўным сэнсе 😉

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

двенадцать + девятнадцать =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.