Зянон Пазьняк і збачэнцы

У 2010 годзе я працаваў як штатны супрацоўнік Радыё Свабода ў Празе, дзе выконваў галоўным чынам абавязкі вэб-рэдактара, выстаўляючы на сайт розныя тэксты і пры гэтым іх рэдагуючы. Тады на сайце РС рэгулярна публікавалася кніга Зянона Пазьняка “Добрая фатаграфія”. Рэдагаваць мне яго было забаронена, паколькі гэтым мог займацца толькі яго паплечнік і мой калега па радзіве Сяргей Навумчык. Я толькі выстаўляў тое, што мне скідаў Навумчык. Выставіў я і “Апошні год Кебіча”. Выстаўляў гэты тэкст я ўвечары, пад канец другое зьмены, калі ў праскай рэдакцыі апроч мяне нікога ўжо не было. (Русская версия здесь.)

У арыгінальным варыяньце першы сказ гучаў так:

“Адразу тлумачу (фота 1). Дзядзькі, якія цалуюцца на гэтым фота, не гомасэксуалісты і не збачэнцы”.

Выставіў ды пайшоў дахаты. А на наступны дзень у рэдакцыі быў скандал. Данчык вельмі абураўся, што ў адным сынанімічным шэрагу ішлі словы “гомасэксуалісты” ды “збачэнцы”. “Я што – збачэнец!?” – абураўся Данчык. Кінуліся шукаць вінаватых. Адразу хацелі даць у косьці мне – як няпільнаму на гамафобію рэдактару, але я ім тыцнуў у нос інструкцыяй Лукашука, дзе гаварылася, што апроч Сяргея Навумчыка ніхто правіць тэксты Пазьняка ня можа. Паколькі Навумчык там недатыкальны, караць нікога ня сталі, ціха прыбраўцы “збачэнцаў”. Вось як выглядае той жа сказ ужо пасьля цэнзуры:

“Адразу тлумачу (фота 1). Дзядзькі, якія цалуюцца на гэтым фота, не гомасэксуалісты”.

Але Навумчык, відаць, добра засвоіў урок і на адной з нарадаў, калі абмяркоўвалася, па якіх крытэрах мусяць цэнзуравацца камэнты на сайце, ён досыць энэргічна пералічваў прыкметы для выдаленьня допісаў, дзе сярод мацяршчыны назваў і “гамафобію”.

Увогуле за гамафобіяй на Радыё Свабода сочаць вельмі пільна. Пры гэтым неўтральным заставацца непажадана. Трэба ўсяляк дэманстраваць сваю прыхільнасьць да “жыцьцярадасных” людзёў. Свайго апагею гэта дасягнула ў выстаўленьні на першую старонку “каханьня Вячаслава і Шона”, а пазьней нечаканага “камінгаўту” Сяргея Дубаўца ў артыкуле “Я – гей!”.

Гэты тэкст ёсьць часткай асобнага мэмуару пра Данчыка. Чытаць тут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девятнадцать − пять =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.