Як камсамольскі актывіст Алег Воўчак дзяцей-нацыяналістаў біў

Мэмуар з талакоўскай нізкі

Цяпер вядомы змагар за правы чалавека ды зорка Белсату Алег Воўчак у маёй асабістай памяці адклаўся як «адмарожаны» камсамольскі актывіст зь ліку «афганцаў». (Русская версия здесь)

Гэта самы першы пазаплянавы мемуар з цыклу «Талака», у якой я быў адным з заснавальнікаў. Згадваная тут постаць «праваабаронцы» у маім сьпісе ўспамінаў стаіць на сотым месцы ў дзесятым шэрагу. Але ўсплыла яна зноў па той жа самай прычыне, што і ў свой час усплыў Прокопенягейт. Я гугліў аб магчымых успамінах ранейшых су-талакоўцаў пра вясну 1986 году, а спасылкі прывялі да нейкіх таямнічых старонак зь ня менш загадкавым тэкстам на абсалютна пустым фоне.

Далейшае больш мэтанакіраванае гугленьне дазволіла знайсьці толькі вартыя жалю абрыўкі ўспамінаў пра тую падзею. Ні ахвяры, ні кАты там нідзе не згадваліся.

20 красавіка 1986 г. падчас Выставы аднаго дня ў Траецкім прадмесці г. Мінска на навучэнцаў Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве па-хуліганску напалі былыя «афганцы» (бай­цы Савецкай арміі, якія ваявалі ў Афганістане). «Афганцы» ганілі і штурхалі дзяцей, якія бралі ўдзел у абрадзе Гукання вясны, бо афганцам ўвялі ў вушы, нібы дзеці такім чынам святкуюць дзень нараджэння нацысцкага фюрэра.

Пра Воўчака ані слова.

20 красавіка 1986 г. падчас Выставы аднаго дня ў Траецкім прадмесці г. Мінска на навучэнцаў Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве па-хуліганску напалі былыя «афганцы» (бай­цы Савецкай арміі, якія ваявалі ў Афганістане). «Афганцы» ганілі і штурхалі дзяцей, якія бралі ўдзел у абрадзе Гукання вясны, бо афганцам ўвялі ў вушы, нібы дзеці такім чынам святкуюць дзень нараджэння нацысцкага фюрэра. Арганізатары Выставы аднаго дня мастакі Аляксей Марачкін і Мікола Купава паскардзіліся на «афганцаў» у пракуратуру, але атрымалі толькі адпіску.

Аналягічна.

І тут мяне як стукнула! Бо адзін з галоўных герояў той драмы зараз для ўсіх (і гэным таксама) дзецям прыклад. А ў грантосмокавым асяродзьдзі «праваабаронцаў» існуе цэхавая салідарнасьць накшталт той, што ў барыгаў на Жданах ці ў бамбілаў-таксістаў. Таму і зь Белсату яго, што гэнага ж Пракапеню, вычысьцілі, ды іншыя крыніцы не памінаюць ліхам.

Я ня веру ў такія супадзеньні, і, як паказаў вопыт Прокопенягейта, слушна. А да ўсяго іншага я зараз пішу ў рэжыме (як у Тэрмінатара — search and destroy mode) «мачы гадаў!». Хоць і дапускаю, што Воўчак перавыхаваўся. Я ж таксама ў тыя часы ня лепш быў — праўда, па іншы бок барыкадаў.

Але вернемся да тых падзеяў.

Тое адбывалася ў нядзелю 20 красавіка 1986 году. Тады ў Траецкім перад букіністычнай крамай “Вянок” навучэнцы мастацкай школы (узрост 14 — 16 гадоў) ладзілі “Гуканьне вясны”. Чыста фольк-пэрформэнс. Як да іх падляцелі камсамольцы-афганцы на чале з Алегам Воўчакам і сталі іх біць, прыгаворваючы: “Вось вам, фашысты, дзень нараджэньня Гітлера!” Як потым высьветлілася, іх зазамбаваў ды накіраваў на гэта сакратар Менскага гаркаму ЛКСМБ Герасімаў. Паколькі мяне там не было, няхай пра тое відавочцы распавядаюць, а я апішу тое, што было пасьля таго.

А пасьля таго, празь некалькі дзён мы зь Віктарам Івашкевічам (чытайце асобны мэмуар пра яго) прызначылі сустрэчу-разборку з Воўчакам ды яго афганцамі. Мы былі ўдваіх супраць ці то трох, ці то чатырох апанэнтаў. У прынцыпе, я вельмі разьлічваў набіць ім пысы. Я тады займаўся ў трэнэра Боткіна таэквандо і спакойна мог ўрабіць парачку такіх дзеячаў. Віктар таксама мог накласьці ў каршэль. Ён працаваў грузчыкам і быў падобны калі не да качка, то да дарэвалюцыйнага біндзюжніка — з тых, што жагналіся пудовай гірай. Але ў нашы задачы бойка ня ўваходзіла. Мы ішлі з асьветніцка-агітацыйнай мэтай. І, падобна, у нас атрымалася. Бо Воўчак перавыхаваўся. Нават у ролі ксяндза зьняўся.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четыре + восемь =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.