Лукашызм — Чаму Віталь Тарас зышоў з Свабодкі

Ілюстратыўная перапіска начальніка «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука ды хадзяіна «Нашай Нівы» Андрэя Дынько (19.01.2011).

Пра лукашукоўску «ратацыю» будзе асобная гамана, пакуль чыста копіпаста перапіскі двух важных (якіх яны зь сябе ўдаюць) мэдыйных асобаў.

————пачатак копіпасты—————
To
lukashuka@rferl.org
Subject
ad Dyn’ka

Вельмі дзякую Вам, спадару Аляксандр, за такую ўвагу да знікнення тыражу «Нашай Нівы». Гэтая ўвага вельмі важная, збавенная для нас.
З павагай,
Андрэй Дынько


2011/1/18 Alexander Lukashuk <LukashukA@rferl.org>

Паважаны Андрэй,

мы атрымалаі допіс аднаго з наведнікаў сайту, дзе ён сьцьвярджае, што НН не прапусьціла яго спачуваньне на сьмерць ВІталя Тараса, дзе ён крытычна выказаўся пра рэдакцыйны камэнтар пра пераход ВТ з Радыё Свабода у «Нашу ніву» — і таму прыслаў нам. Перад тым як вырашыць, што рабіць з гэтым камэнтаром, хацелі бы ўдакладніць — ці сапраўды быў такі допіс чытача ў вас?

АЛ


01/19/2011 09:04 AM

To
Alexander Lukashuk <LukashukA@rferl.org>

Subject
Re: з Праг? пытаньне

Спадару Лукашук,

калі браць пытанне шырэй — той факт, што Тарас зрабіў выбар на карысць працы ў Нашай Ніве і падпольных газетах тут у Беларусі, важны для беларускага грамадзянства. Для яго самога гэта было важна, гэта быў яго асэнсаваны выбар, які быў тэмай, у тым ліку, маіх з ім размоваў.
Уласна, уся праца Ваша, Вашага радыё накіравана на тое, каб людзі рабілі такі маральны выбар.

Што да каментара, то перапытваўся сваіх людзей і, здаецца, ніякага такога камента ніхто не бачыў. Хай дашлюць яшчэ раз, асабліва калі ён быў прынцыповы.

З павагай,

Андрэй Дынько


Сп Дынько,

калі ніхто нічога ў НН не дасылаў, значыць пытаньня няма.

Што да Вашай трактоўкі — яна як мінімум спрэчная, і непаважная да калег. Журналісты Свабоды ў Беларусі нічым не адрозьніваюцца ад журналістаў мясцовых выданьняў — іх гэхтак сама зьбіваюць, выклікаюць на допыты, запалохваюць сем»і. Чужыя грошы Вы, спадзяюся, ня лічыце.

Канкрэтна — у ВІталя скончыўся кантракт, і як усіх, каго мы запрашаем на ратацыю, яго адправілі дадому. Калі б не адправілі- ніякага «выбару», пра які Вы пішыце, ніхто б не рабіў.

Для беларускага грамадзянства важна перад усім прафэсійнае выкананьне журналістам сваіх абавязкаў. Калі працягнуць Вашу нетактоўную думку, дык выйдзе, што перад супрацоўніцтвам з НН ВІталь аддаў перавагу сьмерці.

ал
————канец копіпасты—————

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четыре × три =