Лукашызм — Бутлегі нарадаў на Радыё Свабода

Два аўдыёзапісы нарадаў на Радыё Свабода, якія рэгулярна ладзіць тамтэйшы начальнік Аляксандар Лукашук. У адным з запісаў ён хваліцца тым, як добра выканаў сваю ролю папа Гапона на Выбарах-2010 і як удала выслужыўся перад гаспадарамі з ЦРУ, якія вялі там сваю гульню, выконваючы дамоўленасьці з лубянскімі калегамі па «недапушчэньні дэстабілізацыі абстаноўкі ў РБ»*.

20.09.2009
Тут у Прагу прыяжджаў Валянцін Жданко — галоўны памагаты Лукашука ў Менску, начальнік менскага бюро, кумпель (а як жа без кумаўства?) Лукашука яшчэ па працы ў камуністычнай газэце «Звязда». Удзельнічаюць апроч мяне Жданко, Данчык, Навумчык, Дракахруст, Шупа, Радкевіч, Абламейка і можа яшчэ хто, ды я не пераслухоўваў.

Ня памятаю, ці гэта тут, але на адной з такіх нарадаў Лукашук сказаў, што для менскага бюро амэрыканцамі выдаткаванае дадатковае фінансаваньне, у тым ліку і на мэдычную страхоўку. Пры гэтым Лукашук адразу пачаў разважаць, як скарыстаць грошы на іншыя патрэбы — накшталт ганарараў аўтарам. (500 тыс. выдаткаваных кэшавых даляраў (на апэрацыйныя выдаткі, як гэта называецца) у год яму мала для ўтрыманьня дадатковых халуёў.) Маўляў, мэдычная страхоўка супрацоўнікам непатрэбная, бо «ў Беларусі бясплатная мэдыцына». Я паспрабаваў яму растлумачыць, што гэтая бясплатная мэдыцына нічога ня вартая, а шмат якія фірмы адмыслова купляюць страхоўку супрацоўнікам у прыватных мэдычных цэнтрах. Я прывёў прыклад мабільнага апэратара МТС, супрацоўнікі якога паказвалі мне страхавыя карткі мэдычнага цэнтру «Нордин». Лукашук адразу досыць груба абарваў мяне, сказаўшы, каб я ня лез не ў свае справы. Пры гэтым сам Лукашук, як і ўсе супрацоўнікі РС ды іх сем’і маюць самую дарагую мэдычную страхоўку ў сьвеце Cigna. Амэрыканскія падаткаплатнікі аплочваюць штомесячны ўнёсак у памеры болей за тысячу даляраў на кожнага супрацоўніка. Гэтую страхоўку можна параўнаць з Каско для аўто — пакрывае на 100% усе мэдычныя выдаткі, якія б дарагія яны ні былі. Стаматалёгію пакрывае ў асноўным на 50%, хаця ёсьць і 100% пакрыцьцё — як на ўльтрагукавую чыстку ці нескладаныя працэдуры. Першае, што пачынаюць рабіць новыя супрацоўнікі ў Празе, гэта рабіць добрыя зубы ды хадзіць па дарагіх дактарох. Але пра гэта будзе асобная гутарка.

Цікава, што зараз яго падначаленыя ў менскім бюро, па-халуйску выслужваючыся перад сваім начальнікам, паліваюць мяне брудам за тое, што я насьмеліўся публікаваць гэтыя мэмуары. Вось і рабі людзям дабро! Пра такую сутнасьць лукашызму, як «людзі — сьмецьце» —  з боку начальства ці пра татальны страх перад начальствам ды халуізм — з боку падначаленых, я буду разважаць асобна.

Тут нарада ў значнай ступені прысьвечана будучай «выбарчай кампаніі» 2010 году, дзе Лукашук выступаў у ролі папа Гапона. Я пра гэта часткова распавядаў у маім мэмуары пра намесьніка Лукашука па РС Данчыка.

02.23.2011
Гэты запіс быў зроблены амаль перад самым маім ад’ездам, калі адносіны да мяне былі як да хворага на рак, які неўзабаве памрэ — чалавек нібыта ёсьць, але яго ўжо няма. Я тут пра нешта нават гаманю. Апроч мяне тут былі Навумчык, Дракахруст, Шупа, Радкевіч і Абламейка. Іх чуваць. Мо яшчэ хто, каго не чуваць, ці я, насьпех праматваючы запіс, прапусьціў.

Тут Лукашук хваліцца тым, як добра выканаў сваю ролю папа Гапона на Выбарах-2010 і як удала выслужыўся перад гаспадарамі з ЦРУ, якія вялі там сваю гульню, выконваючы дамоўленасьці з лубянскімі калегамі па «недапушчэньні дэстабілізацыі абстаноўкі ў РБ».

* У выніку арганізаванай папамі-гапонамі «Плошчы-2010» уся актыўная апазыцыя ў РБ была зьліквідаваная.

Лукашызм — Бутлегі нарадаў на Радыё Свабода: 3 комментария

  1. А показать-то Акыну, похоже, нечего. Запись обычной летучки, на которой ничего кроме производственных вопросов. И никаких «дамоўленасьці з лубянскімі калегам» про «недапушчэньні дэстабілізацыі абстаноўкі ў РБ». Просто украл у меня полчаса времени. Fuck yourself buddy. U’re miserable.

    1. Нигде не говорится, что там такое будет. Я лишь выложил нарады для ознакомления как артефакты и сопроводил их своими мыслями. О лубянских коллегах и прочем — это мои рассуждения. Всё честно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четыре + 10 =