Першы з экспанатаў мае мэмуарнае рубрыкі. Архіў самай першай вэрсыі сайту «Нашай Нівы» 1997-2002.
Газэта «Наша Ніва», у якой я працаваў пасьля яе пераезду зь Вільні ў Менск, была адным зь першых беларускіх папяровых выданьняў, што пачала выкладаць свае тэксты ў Інтэрнэт. Менавіта я і рабіў онлайн-вэрсыю ў 1997-2002 гадох і зьяўляюся заснавальнікам праэкту nn.by, ад якога мяне адціснула дынькоўская шпана. Што, як бачна па застылай у часе ды сеціве старонцы, здарылася 24 кастрычніка 2002 г. Абарвалася повязь часоў…