Бурачок (гістарычны артэфакт) 📷

Сканы самвыдаўскага часопіса «Бурачок» з майго архіву. На старонцы Вікіпэдыі ёсьць спасылка на іншы друк таго ж выданьня. Мяркуючы па адрозных літарах, зроблены на іншай друкарцы.

У пачатку 1987 году я знайшоў у сябе ў паштовай скрыні капэрту (прыйшла не па пошце, а была адмыслова ўкінутая) са складзенымі ўдвая 21 аркушамі (21х15 см) тонкай паперы (што тады называлася “калькай”). Яна была напаўпразрыстай і дазваляла капіяваць абрысы малюнкаў, што былі пад ёю. Таму і называлася калькай. З-за таго што яна была вельмі тонкая, яе шырока ўжывалі ў самвыдавецкай справе, бо ў друкавальную машынку можна было закласьці штук пяць, а то й болей – у залежнасьці ад моцы ўдару машынкі, такіх аркушаў, перакладзеных капіркай. Як я ўжо згадваў у сваім мэмуары пра Віктара Івашкевіча, у “Талацэ”, куды я адразу занёс тую капэрту з “Бурачком”, ніхто са згадваных цяпер аўтараў не прызнаўся ў свае прыналежнасьці да гэтага выданьня. І Вінцук Вячорка, і Алесь Суша, і Віктар Івашкевіч старанна ўдавалі зьдзіў і тое, што ўпершыню бачаць гэта. Пракамэнтую пры нагодзе гэна ўсё асобна.

Выявы можна павялічыць, націснуўшы на іх.

14 Replies to “Бурачок (гістарычны артэфакт) 📷”

  1. Как прекрасно любить свой язык и свою Родину, и всё делать для ее процветания. Очень хотелось бы, чтобы это было без фанатизма. Нас в Донбассе тоже учили Родину любить. Но это блеф. На самом деле, война – это просто рэкет. P.S. Я не могу сама удалить коммент, поэтому прошу помощи. Меня забанят? В любом случае, мнение свое я не поменяю.

    1. Не вижу ничего плохого в Вашем комментарии. Я тоже так думаю. Не буду же я сам себя банить. 😁

      Да и вообще, я никогда никого не баню, кроме спаммеров, да и тех банит система Аксимет без моего ведома. Здесь каждый волен высказывать свое мнение без необходимости самоцензуры (в рамках уголовного кодекса, понятное дело). Как сказал бы тот же (который УК чтил) Остап Бендер, меня цензурировали и банили, я никого. 😎

  2. Раней чуў пра “Бурачок”, але неяк не выпадала знайсці-пачытаць. Цяпер пачытаў – і даведаўся, BTW, адкуль растуць ногі ў назвы “Лятучы ўніверсітэт” (ёсць такі ў Мінску ХХІ ст.).
    PS. Алесь Б., якому “Бурачок” прадракаў хуткі скон, памёр у 2013 г. – дацягнуў амаль да ста гадоў.

    1. Абавязкова напішу рэтраактыўную (як я тады яго ўспрыняў) рэцэнзыю на гэты “Бурачок”. У мяне на яго вялікі зуб з таго часу. “Бурачок” – гэта свайго роду дыягназ яго ж аўтарам.

    2. Тады «Лятучы ўніверсітэт» быў ідэяй падпольнай нефармальнай адукацыі, а не грантасмокавы мэйстрым, што зрабіў Мацкевіч. Я нават зрабіў быў відэа зь яго адкрыцьця, а Вадзім Александровіч нават узяў інтэрвію (у рамках так і згібелага праэкту Вадзя ды Ўладзя). https://youtu.be/s81K7rZ1fP8

      За што Мацкевіч мяне пазьней “адзьдзячыў”. Вось яго культурка – народнага прасьвяціцеля http://resurs.by/img-txt/opinia/mackievic-2.jpg. Тут уся брудная прасьціна http://resurs.by/img-txt/opinia/mackievic-1.jpg. Я на яго тры гадзіны здымак ды яшчэ болей для мантажу відэа выдаткаваў, а ён “кто эти люди?”.

      Вось гэтае відэа яго разьюшыла. https://youtu.be/ebGUZlaxKUI Я на гэтую тэму (у тым ліку) зараз маю няскончаны артыкул. Выкладу, як скончу. Зараз іншым заняты.

      Толькі неўзабаве Александровіч некуды зьнік – з 2014 году на сувязь не выходзіць. Зьмяніў усе тэлефоны, зьнік з Фэйсбуку і перастаў адказваць на імэйлы. Хоць нядаўна ў пыксаўскіх (pyx.by) грантасмокаў быў засьвяціўся на фота. Дзіўныя рэчы часам зь людзьмі робяцца. Мо заразіўся мацкевічаўшчынай?

      1. Пра “Бурачок”. Да самвыдату стаўлюся з сімпатыяй, сам рабіў газету “Анахну кан” у 2002 г. (і таксама часам раскідваў па скрынях :)) Чагосьці надта хваравітага ў выкладзеным Вамі выпуску “Б.” не прыкмеціў. Многае, вядома, там наіўна з сённяшняга пункту гледжання.
        Пра Т. Караткевіч пісаў акурат у жніўні 2015 г.: https://belisrael.info/?p=5168 (унізе). Пазней даваў дыхту і М-чу з яго “ЛУ”, але “без фанатызму”. Пакепліваў, хутчэй.

        1. Пра хваравітасьць тэкстаў Бурачка гамана ня йдзе. Хутчэй пра ПУЗ ды пыху хлопчыкаў-мажораў, што яго пісалі. Там кожны радок дубаўцоўскім снабізмам страляе ў твар. 😁 Гэта зараз, калі я ведаю, што гэта. А тады я ўспрыняў гэта, калі коратка, як “муць”. Будзе час, напішу рэтраактыўны культуралягічны мэмуар.

          1. Мне зараз важней дапісаць пра справу Чудзянцова. Там я па БАЖу ды тамтэйшых лукашыстах прайдуся. Амаль гатовы опус ужо два тыдні ляжыць. Але ён нагэтулькі салянкавы, што трэба зьвесьці ўсё ў адну канву. А ў мяне іншыя клопаты былі. Да ўсяго, давялося тэрмінова некаторыя артэфакты тэрмінова выкласьці, каб тыцнуць пысай у сцакі тых, хто казаў, што ў Талацэ канкрэтна, і ў Руху шырэй, я быў ніхто, і звалі мяне ніяк.

        2. Дарэчы, пан Вольф, усё забываўся запытацца, а чаму вы ў нейкім парнаце (с)Гэнік Лойка туліцеся – у сэнсе, на чужым сайце? Зрабілі б свой. Хай сабе ня так як я – паўнавартасны, бо ён патрабуе ці ведаў, ці грошай на распрацоўку ды абслугоўваньне, але на тым жа https://wordpress.com/ можна завесьці бясплатны амаль аналяг ды прыкруціць да яго свой дамэн. Ня ў крыўду будзе сказана, але ў гэнай братэрскай магіле тэкстаў, дзе вы зараз пішаце, нешта знайсьці – трэба дужа адчаяцца. Для мабілы ён зусім страшны жах. ))

          Як паказвае ня толькі мой вопыт, пісАньне для чужога сайту – пІсаньне ў ваду – змые ды зьнясе рана ці позна. )) Як казаў мой бацька, што пры мне, тое маё. ))

  3. У кожным варыянце – свае плюсы-мінусы. Жыццё багацейшае за тэксты, і калі “змые ды знясе”, то “можа, так і трэба”? 🙂
    Тое, што лічыў найбольш істотным, выказаў у кнігах 2007-2018 гг. (захоўваюцца ў розных бібліятэках свету, у т. л. беларускай Нацыянальнай).

    1. Я лічу бібліятэкі тымі ж братэрскімі магіламі. Хто туды зараз ходзіць ды паперу чытае? Я ўжо болей за 15 гадоў усё з экрана чытаю ці аўдыёвэрсыі слухаю (нават болей). У мяне ў плянах агучыць свае опусы ў выглядзе Ютуб-ролікаў. Зараз так кажуць: Калі цябе няма ў Ютубе, цябе няма наогул. )) Зараз ня проста онлайн, а мабільны онлайн. Таму я і завуся КібэрАкынам. Таксама пішу тлумачэньне гэтага тэрміну ў асобным опусе. ))

  4. Ну во колькі дзён таму з’явілася гутарка на розныя тэмы, пераважна шахматна-гістарычныя: https://www.youtube.com/watch?v=OGeIfB5A_EY З лета дзейнічае і канальчык Wolf Rubinchyk, дзе на сёння два відэа. Не пераацэньваю ўплыў ані бібліятэк (усё-такі людзі іх не абмінаюць і тэксты на паперы чытаюць), ані ютуба.

  5. Ці бачыў пан кнігу Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў” (Беласток, 2022)? Там пра “Бурачка”, бел. службу “Радыё С.” і пра мн. інш. Таксама запрашаю на ютуб-канал W Rubinchyk.

    1. Не, ня бачыў. Дзе я мог бачыць? Я па-за “культуральным” працэсам. Але зараз загугліў, знайшоў ды спампаваў. Дзякую за наводку.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

Copyright © 2009-2023 Resurs.by (Владимир Баранич).
При копировании/цитировании материалов обязательна
активная ссылка на оригинальный материал.
Хостинг для сайта предоставлен компанией HOSTER.BY