Сканы самвыдаўскага часопіса «Бурачок» з майго архіву. На старонцы Вікіпэдыі ёсьць спасылка на іншы друк таго ж выданьня. Мяркуючы па адрозных літарах, зроблены на іншай друкарцы.
Гісторыя аднаго фота – Талакоўцы ў Палацы чыгуначнікаў 📷
Гэтае фота фігуруе сям-там у мэдыйна-культурніцкіх колах, але нідзе няма дакладнага яго апісаньня. А я добра памятаю той дзень. Гэта быў канец красавіка (выходныя 19 ці 20) 1986 году. У Палацы чыгуначнікаў адбывалася арганізаванае камсамольцамі-перастроечнікамі забаўляльна-прапагандысцкае мерапрыемства, якое «Талака» скарыстала для свайго «піяру».

Continue reading “Гісторыя аднаго фота – Талакоўцы ў Палацы чыгуначнікаў 📷”
Хуліганы-героі 📷
Сьпеў пра тое, як мае аднаклясьнікі за савецкім часам над Опэрным тэатрам бел-чырвона-белы сьцяг павесілі. Знаёмцеся – героі найноўшай Беларусі: Віка Казлова ды Славік Радзевіч.

Сайт Arche пра мае акынскія сьпевы
Хоць стацьця і ў стылі «ён усё ўрот», нават ілюстрацыя з наўпроставым намёкам, але, як кажуць, усё піяр апроч нэкралёгу.
Боня (Віктар Івашкевіч)
Мэмуар з талакоўскай нізкі
Гэта незаплянаваны мэмуар з майго талакоўскага цыклю. Першым як мінімум мусіў быў ісьці мой першы настаўнік беларускага нацыяналізму Пінцэт – ён жа Вінцук, ён жа Вінцэнт Рыгоравіч (як мы афіцыйна яго называлі ў школе ў ролі настаўніка беларускай мовы і літаратуры) Вячорка. Але тут гісторыя паўтарылася як і ў выпадку пакуль ня скончаных (усё яшчэ ў працэсе) мэмуараў пра “Радыё Свабода”, калі першым зь іх стаўся мэмуар пра Данчыка, дзе я трохі згадваю пра Пінцэта. Зараз тая ж нагода – 60-годзьдзе “слаўнага сына беларускага народу”.
Як камсамольскі актывіст Алег Воўчак дзяцей-нацыяналістаў біў
Мэмуар з талакоўскай нізкі
Цяпер вядомы змагар за правы чалавека ды зорка Белсату Алег Воўчак у маёй асабістай памяці адклаўся як камсамольскі актывіст зь ліку «афганцаў».
Continue reading “Як камсамольскі актывіст Алег Воўчак дзяцей-нацыяналістаў біў”