Архіў аўтэнтычнага сайту Нашай Нівы 1997-2002

Першы з экспанатаў мае мэмуарнае рубрыкі. Архіў самай першай вэрсыі сайту «Нашай Нівы» 1997-2002.

Газэта «Наша Ніва», у якой я працаваў пасьля яе пераезду зь Вільні ў Менск, была адным зь першых беларускіх папяровых выданьняў, што пачала выкладаць свае тэксты ў Інтэрнэт. Менавіта я і рабіў онлайн-вэрсыю ў 1997-2002 гадох і зьяўляюся заснавальнікам праэкту nn.by, ад якога мяне адціснула дынькоўская шпана. Што, як бачна па застылай у часе ды сеціве старонцы, здарылася 24 кастрычніка 2002 г. Абарвалася повязь часоў…

Архіў аўтэнтычнага сайту Нашай Нівы 1997-2002: 8 комментариев

  1. Так, у той час газету хацелася чытаць. Дарэчы, прыпамінаю, што на сайце «НН» аднойчы некалькі дзён правісеў зварот ад вэбмайстра («я устал, я ухожу»). Ці не ў пачатку 2001 г. тое было?

    1. Так, зачмырылі мяне тады «дабрадзеі», асабліва нябожчык Уладзь Каткоўскі, які пазьней зрабіўся свабодаўскім рэдактарам ды замяніў маю прымітыўную вэрсыю (я ж не праграмэр, а журналіст) на сваю больш крутую. Толькі тады зварот быў па-беларуску. Але сэнс такі. Я, пакуль не выклаў гэты архіў, думаў, што мяне сапраўды адтуль сышлі ў 2001 годзе. А апынулася — пазьней.

      Дзякуй, што згадалі. Здае памяць. Трэ тэрмінова тачаць мэмуары.

  2. Чмырылі мяне тады на «Драніках». Антанян пісаў пра мяне паскудзтвы нават у 2009-2011 гадох, калі я на РС вёў хайтэк-блёг. Ня ведаю чаму. Я яму нідзе дарогі не пераходзіў. Беларус беларусу беларус.

  3. О, сведчанні з першых вуснаў я б пачытаў. Адразу пытаннечка — а Вы ў 2001 г. былі штатным работнікам рэдакцыі? Ці там, апрача рэдактара, сакратаркі, …, у штат і не бралі нікога?
    Маё стаўленне да «НН» было выкладзена тут: http://belisrael.info/?p=8428 http://belisrael.info/?p=9776 Не скажу, што за год істотна змянілася… Можа, праз Вашыя мемуары і зменіцца.

    1. Я там працаваў у штаце з 1996 па 1997, пакуль Дзярмовіч мяне аддтуль ня выжыў, і мяне не перацягнулі ў Белорусский Рынок, дзе я і працаваў да канца 2009, пакуль не паехаў быў у Прагу на РС. Сайт я рабіў па-заштатна. Дзякую за лінкі. Дадам пасьля сюды ці ў іншым мейсцы.

    1. Дубавец жыў у вежы з слановае касьці. Зямны рэй там вёў Дзярмовіч. Буду пра гэта мэмуарыць.

  4. Каткоўскі чмырыў мяне на формах, тых жа Драніках. Дынько мяне канчаткова выжыў у 2002, калі прыватызаваў газэту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пять × 4 =