
Нягледзючы на пануючую грамадскую думку, што шведы ёсць ці ня найлепшыя мілоснікі белмовы сярод "старой Эўропы", насамрэч гэта зусім не дапасоўвае ісціне. Як і іхнія старэйшыя браточкі немцы, якім да гэтага муліць перайсці з савецкага на сучасны назоў нашага краю (дзяржўстановы ФРГ – ня ў лік, бяру пад увагу нямецкія СМІ), шведы ўпарта абражаюць беларусаў, стасуючы, па расейскім ўзоры, свой варыянт "Белоруссии" – Vitrussland.
У адрас Міністэрства замежных спраў Шведыі, Шведскае моўнай рады і Шведскай Каралеўскай Акадэміі пайшоў адкрыты ліст ад групы беларусаў, якія пражываюць у скандынаўскай краіне. Беларусы запатрабавалі ад вышэйпаказаных устаноў разгледзець пытанне аб змене афіцыйнага шведскага назову Беларусі. Аўтары паслання ўважаюць, што цяперака-дзейсны назоў Vitryssland, што ў даслоўным перакладзе азначае "Белая Расія", прыніжае суверэнітэт Беларусі. Удзельнікі ініцыятывы жаляцца на тое, што з-за гэтага недарэчнага назову шведы ўвесь час блытаюць іх з расійцамі.
Ініцыятарам кампаніі стала поп-ґрупа Dreamgale змешанага, шведска-беларускага складу (цяпер ужо добра вядомая на Беларусі з радыё-гітамі Wonders, Life in a mirror і іншымі). Удзельнікі гурта Майк Сэндэр і Зміцер Палагін, разам з гісторыкам Андрэем Катлярчуком, першымі паднялі гэтае пытанне сярод шведскіх беларусаў яшчэ ў красавіку. М. Сэндэр цяпер прасоўвае гэтую ініцыятыву і вядзе перамовы з уладамі Каралеўства Шведыя.
Калі ў 1991 годзе БССР (Byelorussian Soviet Socialist Republic or, shortly – Byelorussia) змяніла назоў на "Рэспубліку Беларусь" (Republic of Belarus), большасць краін свету таксама змянілі гэты назоў на сваіх мовах. Але ў шведскай мове "Беларусь" так і засталася "Белай Расіяй/Расеяй". У наступныя гады дыскусія аб гэтым неадэкватным назове пачалася ў Нямеччыне і Даніі, дзе ў дзяржаўных мовах таксама ўсталявалася назоў "Белая Расія/Расея". У выніку, назоў было афіцыйна зменены на "Belarus" у абедзвюх краінах (але мас-медыі гэтых краінаў найменяць "сінявокі сасуд" па-стара-савецка-каланіяльным узорах).
Шведскі МЗС і іншыя адрасаты ліста пакуль не выказалі сваё адносіны да гэнай ініцыятывы, але запэўнілі, што справа разглядаецца. Мажліва, што шведскі істэблішмент гэткім чынам помсціць беларусам за тое, што ў афіцыйным варыянце "наркамаўкі" Каралеўства Шведыя (Швэдыя - калі на тарашкевіцы) пішацца як "Швецыя". Быццам там жывуць-мешкаюць "швецы", а не "шведы" ("швэды"). Дарэчы, асобныя знакавыя дзеячы нашага адраджэння пачатку мінулага стагоддзя накшталт Алаізы Пашкевіч (Цётка) стасавалі менавіта напісанне "Швэдыя", а не "Швецыя"...
Шведскія ўлады ўжо ў другі раз разглядаюць пытанне назову Беларусі. Упершыню гэтае пытанне падняў шведскі дэпутат Урбан Алін у 1996 годзе. Тады шведская Моўная рада адмовіла ў змене, палічыўшы падставы для перайнаймення нашага краю недастатковымі. Цяпер пытанне паднімаецца самімі беларусамі, пры падтрымцы шэрагу вядомых швецкіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх і амбасадар Швецыі ў Беларусі Сп. Стэфан Эрыксан. Тутака варта нагадаці чытачам Resurs.by, што гэта ўжо другі момант напружання па моўным пытанні ўва сумоў'і паміж беларуска-грамадскім кантэнтам, з аднаго боку, ды шведска-афіцыйным, з другога – гл.
Крызіс vs. MOVAІніцыятары кампаніі таксама звярталіся за падтрымкай да пасольства Беларусі ў Стакґольме, але атрымалі адмову. Як мовяць маларосы-украінцы, "вбив би гадів"! Нягледзячы на гэта, ініцыятары ўсё жа спадзяюцца атрымаць падтрымку ад беларускіх улад па гэтым пытанні.