На главную страницу
На главную страницу сайта Resurs.by О сайте Подписка на RSS
Текущие события
Прогноз погоды
Яндекс.Погода
Календарь
«    Май 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив материалов
Март 2012 (10)
Февраль 2012 (1)
Декабрь 2011 (3)
Ноябрь 2011 (1)
Октябрь 2011 (3)
Сентябрь 2011 (1)

Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Resurs.by » Общество » Соц » Пакінь ілюзіі ў спакоі
Пакінь ілюзіі ў спакоі Соц, Беларусь в мире
У свае 55 гадоў я даўно выкінуў усе ілюзіі. На рэчаіснасць, якая адбываецца ў краіне, трэба глядзець асэнсавана, цвяроза…

Што адбылося і адбываецца? Дзесьці ў 1996 годзе (калі не памыляюся) былі ліквідаваныя гарсаветы ў гарадах да 100 тысячаў насельніцтва. Чаму? Адзін з чыннікаў – там былі дактары, філолагі, гісторыкі, інжынеры… па-просту – інтэлігенцыя. Усё справаводства было пераведзена на беларускую мову. Мне была патрэбная даведка… Далі. Усё па-беларуску і пячатку з Пагоняй прыціснулі. Гарсавет мяне, як краязнаўцу, папрасіў стварыць камісію і праект перайменавання вуліцаў горада. І так было – паўсюдна ў краіне.

Натуральна, гарсаветы разагналі, бо там была інтэлігенцыя. Замянілі раённай калгаснай вертыкаллю. Сядзяць паўсюль былыя школьныя “двоечнікі”, а потым – выпускнікі мясцовых СПТВ, механізатары і даяркі, якія затым, завушна, скончылі Вялікалукскі сельскагаспадарчы інстытут (Пскоўская вобласць)...

Калі начальнік па будаўніцтву раёна, то – колішні калгасны прараб! Увесь досвед – будаўніцтва фермаў. А яму даюць кіраваць забудовай горада! Усе гэтыя людзі – без пачуцця ўласнага гонару, яны зацятыя ворагі беларускай культуры, мовы, гісторыі… Бо заўсёды было адчуванне ўласнай нікчэмнасці, сорам за сваё вясковае паходжанне…

З гэтага часу пачалася селекцыя. Хто не змог, паводле свайго сумлення, прыстасавацца да новых умоваў – звольнілі, або сам зыйшоў. З’ехаў за межы краіны.

Потым стварылі БРСМ. Калі ты не чэлес гэтай арганізацыі, цябе могуць не пусціць на танцы, а калі ты атрымаў вышэйшую адукацыю (нават тэхнікум) і не быў у БРСМе – ты не атрымаеш месца працы. Майго знаёмага з вышэйшай адукацыяй не ўзялі ў калгас каморнікам (геадэзістам), не ўзялі геадэзістам і ў раённы кадастр. Паступіла каманда з аддзелу ідэялогіі. Кепска зарэкамендаваў: збіраў подпісы за Домаша, потым за Мілінкевіча. Жыве чалавек на выпадковыя заробкі. То машыну камерсанту разгрузіў, то выкапаў траншэю пад вадаправод для прыватніка. А ў яго ж трое дзетак! “Пасобіе” для шматдзетнай сям’і – “не паложана”. Апазіцыянер!

Ніводны маладзён не знойдзе ў гэтай краіне годнага месца працы, бо аддзел ідэялогіі будзе “капаць”. Капнуць! – а там бацька быў сябрам БНФ. А такія маладыя спецыялісты – з плямамі ў жыццяпісе – непатрэбныя.

Тысячы маладзёнаў з’ехалі. Некаторыя атрымліваюць другую, ці трэцюю вышэйшую адукацыю. Вяртацца няма куды! Усе крэслы і пасады ў райвыканкамах ужо перадаюцца ў спадчыну. Была ў нас загадчыца культуры раёна. Пайшла на пенсію. У ейнае крэсла села дачка – аграном. Вось і ўся культура! І так – на ўсіх сямі паверхах райвыканкама. Свая міліцыя, суд, пракуратура, свой бізнес…

Што можа ўзяць Беларусь з перамогі Аляксандра РЫБАКА? Нічога добрага для краіны! Кожны маладзён ужо зразумеў – валіць трэба з гэтай краіны. Толькі ў вольнай краіне можна сябе рэалізаваць! Калгасная вертыкаль прыйшла надоўга! На дзесяцігоддзі! А што будзе потым? Іншая вертыкаль!

Шмат хто на форумах піша пра румынскі варыянт далейшых падзеяў у РБ. Нават Шушкевіч на БелСАТе прарочыў у траўні (здаецца, 17-га). Не будзе ніякага румынскага варыянта! Не можа зрабіць рэвалюцыю народ, у якога няма ні мовы, ні культуры, ні гісторыі… Усё гэта было ў ліцьвінаў. Перамогі пад Воршай, Грунвальдам, на Сініх Водах, узяццё Масквы Альгердам, паўстанні Касцюшкі, паўстанні 1831 і 1863 г. Герб, сцяг, мова, культура, гісторыя… Яшчэ 170 гадоў таму ўсё ў нас было!

А што рабіць цяпер? Трэба ісці ў народ! А ісці няма каму! Бо, па розных падліках, з Беларусі з’ехала ад 1 200 000 да 1 800 000 чалавек. Большасць – назаўсёды!

Я здымаю шапку перад тымі маладымі дзяўчатамі і хлопцамі, якія ўсё яшчэ вераць у светлую будучыню краіны без АРЛ і выходзяць пратэставаць!


  Daminik
 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.

Другие материалы по теме:

  • Беларусь няроварная
  • Тое ж, што і логорэя
  • Паходжанне беларусаў: яблыкі, што забыліся на яблыню
  • Любоў да родных памідораў
  • Бэлярус - гэта п’яны рускі (п’яны як бэля)


  • Сортировка материалов
    Теги
    автомобиль, анархизм, байнет, безопасность, Белтелеком, белый негр, бизнес, видео, закон, здоровье, инвалидность, интернет, компьютер, культура, куншткамера, литература, маркетинг, Минск, музыка, общество, ПДД, политика, право, промышленность, реклама, сайт, связь, СМИ, строительство, таможня, телевидение, торговля, транспорт, туризм, фестиваль, финансы, фото, фоторепортаж, цены, экология

    Показать все теги
    Мы на Facebook
    Мы на Facebook
    Мы на Twitter
    Мы на Twitter
    ********

    Copyright © 2009-2012 Resurs.by™. При использовании материалов Resurs.by™ ссылка на источник обязательна.
    Хостинг предоставлен HOSTER.BY / Интернет - «Шпаркi Дамавiк»

    Шпаркi Дамавiк Каталог TUT.BY