Днямі сталася вядома, што SR International-Radio Sweden ("Радыё Швецыя") спыняе вяшчанне па-беларуску пачынаючы ад 1 верасня 2009 году. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё (складовай часткай гэнага канал ёсць "Радыё Швецыя") Інгемар Лёфгрэн. Па словах Сп. Лёфгрэна, Швэдскае радые "зрабіла цяпер выбар на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта – расійскай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі". Па словах адказнай за дыстрыбуцыю міжнародных праграм Швэдскага радыё Эле-Кары Хойберг, на прыняцце рашэння паўплывала і агульная сітуацыя з вяшчаннем на кароткіх хвалях, якія не разглядаюцца цяпер як "медыюм будучыні": "Шведскае радыё будзе шукаць новыя шляхі для таго, каб размаўляць з публікай у свеце". Нагадаем, што перадачы па-беларуску гучалі ў этэры SR International-Radio Sweden ад 2004 году.
Управа МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына” з гэтай нагоды распаўсюдзіла зварот, у якім гаворыццы, што "журналісты беларускай рэдакцыі расказвалі ў сваіх перадачах пра Швецыю як пра дэмакратычную краіну і тым самым садзейнічалі дэмакратычнаму развіццю Беларусі. Вялікая ўвага надзялялася асвятленню беларускай культуры, шведска-беларускіх адносінаў. Слухачамі перадачы былі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі ды іншых еўрапейскіх краінаў. Спыненне перадач па-беларуску не толькі перавядзе да змены моўнага асяроддзя, але і паўплывае на змест праграмы: натуральна, што расейская служба будзе надзяляць болей увагі расійска-шведскім адносінам. Больш за тое, спыненне вяшчання па-беларуску зменшыць прысутнасць беларускай мовы ў свеце, што нельга дапусціць, улічваючы сённяшнюю сітуацыю з мовай у Беларусі і пагражальныя асімілятыўныя працэсы сярод беларусаў замежжа. Падобна на тое, што ў сувязі з пацяпленнем адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам, праца беларускай рэдакцыі, што спрыяла дэмакратызацыі Беларусі, падаецца кіраўніцтву Шведскай радыёкампаніі непатрэбнай."
Падкрэсліваецца, што "МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вітае пазітыўныя тэндэнцыі апошняга часу па збліжэнні Беларусі з ЕС. Аднак пакуль наша краіна не стала незваротна на шлях дэмакратызацыі, пакуль існуе небяспека знікнення роднай мовы тытульнай нацыі, нельга пазбаўляць беларусаў адной з нешматлікіх магчымасцяў атрымліваць праўдзівую інфармацыю па-беларуску. МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае падтрымку беларускай рэдакцыі Шведскага радыё і спадзяецца, што рашэнне пра спыненне вяшчання па-беларуску будзе адменена."
Напрыканцы свайго звароту кіраўніцтва "Бацькаўшчыны" заклікае беларусаў на Радзіме і ў замежжы, усіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы і беларускай рэдакцыі Швэдскага радыё, далучыцца да кампаніі па падтрымцы і накіраваць лісты з патрабаваннем працягнуць вяшчанне па-беларуску пасля 1 верасня 2009 года ў наступныя інстанцыі:
Генеральны дырэктар Шведскага радыё Mr. Mats Svegfors mats.svegfors@sr.se Намесніца гендырэктара Ms. Cilla Benk cilla.benko@sr.se Кіраўнік Міжнароднага каналу Mr. Ingemar Lfgren ingemar.lofgren@sr.se Кіраўніца "Радыё Швецыя" Ms. Gundula Adolfsson gundula.adolfsson@sr.se
Самым забаўным ў гэтай сітуёвіне выглядае той факт, што як раз амбасадар Каралеўства Швэдыя Сп. Эрыксан працяглы час граў ролю галоўнага аматара "тубыльскае гаворкі" сярод тутэйшага дыпкорпусу. А зараз мусіць хавацца ад дапытлівых журналістых... З другога боку, можа так было й разлічана? Прыкладам, у крамлёвскіх габінэтах (няварта забываці пра расійскае паходжанне супругі амбасадара). Кшталту таго, што здольны да моваў дыпламат сваёй культурніцкай актыўнасцю заманьвае наіўных белых попуасаў (ня хочу абражаці сапраўдных пАпуасаў) у стакгольмскія абдымкі. Пасля таго міністар замежных справаў скандынаўскае краіны Карл Більт робіцца галоўным (пры польскім подыграшы цяперашняга "тускавага" ураду) таўкачом-ініцыятарам аднае палітычнае афэркі пад гучным назовам Eastern Partnership...
У выніку гэтай спэцаперацыі Беларусь геапалітычна патрапляе ў адну кампанію разам з закаўказкімі рэспублікамі, якія ніякага дачыненьня да матухны Еўропы ня маюць і мець ня будуць. А па-другое, у афіцыйнага Мінску канчаткова псуюцца і без таго не надта прыязныя стасункі з "піцерскай фсб-шнай мафіяй", што захапіла рыхтык поўны кантроль над РФ. І цяперака РБ, не паспеўшы падрыхтаваць новую ґенерацыю ўпраўленцаў, здольных прыняць ды засвоіць "супольнасцёвае права" ЕУ, не перабудоваўшы эканоміку (якая залежыць адно ад расійскага рынку), мусіць будзе экстраным шляхам праходзіць цяжкі этап пературбацыяў. Гэта значыць, што беларускі народ ў хуткім часе будзе канчаткова пазбаўлены эканамічнае дапамогі з боку РФ (якая мусіла была праплаціці наш схавана-павольны дрэйф ў бок еўрапейскае цывілізацыі). А ва ўмовах фінансава-эканамічнае крызы з боку заходніх дэмакратыяў сувымернай дапамогі мы не дачакаемся. І ў Крамля з'яўляецца апошні шанец ва ўмовах рэзкага пагаршэння беларускай эканамічнае сітуацыі сыграць на тутэйшым палітполе...
Самае прыкрае, што шведскія ўрадоўцы пачалі фінансовае сэквестраванне менавіта з белмовы ("адкату" ад яе ж ніякага няма). На розныя шведскія мільённа-еўравыя праграмы кшталту дапамогі пеніцыярнай сістэме РБ абмежаванні пакуль не распаўсюдзіліся (вакол падобных справаў заўжды таўчэцца колькі спрытных дзялкоў з абедзьвюх бакоў, збудаваўшыя за конт гэнай шведскай дабрачыннасці ладныя катэджы, дый наагул "жызня ўдалася"). Мяркую, што каб шведскі ўрад узяў пад пільны кантроль ўсе сумы, што перасоўваюцца на стакгольмска-менскім напрамку, дык закрыцця беларускае рэдакцыі SR International-Radio Sweden і не спатрэбілася б...
Тут варта нагадаці, што падобныя змены прарасійскага характару зусім нядаўна адбыліся і з беларускім сектарам расійскае рэдакцыі Deutsche Welle. C 1 красавіка 2009 "Нямецкая хваля" для беларусаў пакінула даволі сьціплую перадачку "Европа и Беларусь", выхаласціўшы як тэматычны змест, не кажучы ўжо пра стасаванне белмовы. Да прыкладу, калі раней штодня выходзіла 15-ці хвілінная беларускамоўная праграма, дык зараз добра калі адзін рэпартажык прагучыць на "туземном наречиі". Некаторыя сталыя праграмы – кшталту музычнай перадачкі Касі Камоцкай – наагул зніклі з этэру. Па чуткам, з-за таго што аўтарка адмовілася перакладаці змест на "язык потенциального противника".
Наагул вакол электронных мас-медый, што вяшчаюць на Беларусь, часам здараюцца цалкам незразумелыя целазрухі. То з "Радыё Рацыя" звольняць за раз ажно 8 журналюгаў, то кіраўнічку "Белсату" напачатку пазбавяць пасады, а праз дзень адновяць... Міжволі складаецца ўражаньне, што за заслонай "унутраной інфармацыі" хаваюцца разборкі банальнаго "пераробу засваення плыняў фінансавання". Як-ніяк – крыза, а есці хочацца ўсім. Як ні паласавацца тым хто слабейшы – у дадзеных выпадках, зразумела, найкволейшай апынулася белмова.
Гэта яшчэ раз падкрэслівае старую тэзу – Захаду па вялікім рахунку не патрэбна, паводле А. Міцкевіча, "самая чыстая славянская мова" (хаця і супраць яе – чай не Расея – ён анічога ня мае). Прынамсі пакуль яна не стане патрэбнай самім беларусам. Тубыльцы мусяць самі паклапаціцца пра сябе.
Рэч палягае ў тым, што цяперака нашая дзяржава не забяспечвае варункаў для выжываньня нацкультуры ва ўмовах ґлабалізацыі. Гэтую нішу спрабуюць запоўніць заходнія мас-мэдыі, што вяшчаюць па-беларуску. І згуба нават аднае гэткае мэдыі спрычыняе прабоіну ў бартох судна пад назовам "Беларусь". Калі зменіцца палітыка самае беларускай дзяржавы ў адносінах да сапраўды нацыянальнай культуры й мовы наагул – тады нам станецца ўсё роўна: вяшчае ці не вяшчае SR International-Radio Sweden па-людзку.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.
Прыкладны зьмест ліста да пазначаных ў артыкуле ўпаўнаважаных швэдзкіх асобаў - паводле ):
У тэме пазначыць "Broadcasting in Belarusian"
(Назва Вашай арганізацыі/установы ці непасрэдна Вашыя імя-прозьвішча) expresses its concern for the reason that since 1 September 2009 the Radio Sweden stops its broadcast in the Belarusan language.
It was Ingemar Lfgren, the head of the International Channel of the Swedish National Radio (which includes Radio Sweden), who informed about this decision. According to Mr. Lfgren, the Swedish Radio “has chosen to broadcast in one of widespread European languages, namely – Russian, as it is the language which is understood in Belarus, too.”
Belarusan programs have been aired by the Radio Sweden since 2004. In their programs, journalists of the Belarusan edition would speak about Sweden as a democratic country, thus spurring Belarus’ democratic development. Much attention was paid to reflect Belarusan culture and Sweden-Belarus relations. These programs were also available to representatives of the Belarusan Diaspora in Sweden and other European countries.
The discontinuance of Belarusan broadcast will not only change the language environment, but will also affect the contents of the program: naturally, the Russian edition will pay more attention to Russia-Sweden relations. Moreover, the termination of Belarusan broadcast will reduce the presence of the Belarusan language in the world, which must not be allowed, taking into account today's situation with the language in Belarus and menacing assimilation processes among Belarusans in foreign countries.
(Назва Вашай арганізацыі/установы ці непасрэдна Вашыя імя-прозьвішча) supports the recent positive tendencies of Belarus-EU rapprochement. However, meanwhile our country is not stable on the path of democratization and there is a danger of disappearance of the native language of the title nation, therefore one must not deprive the Belarusans of one of few opportunities to receive true information in Belarusan.
(Назва Вашай арганізацыі/установы ці непасрэдна Вашыя імя-прозьвішча) expresses its support to the Belarusan edition of the Swedish Radio and hopes that the decision to terminate Belarusan broadcast will be cancelled.
With respect,
(Вашае імя), (Пасада, сяброўства ў арганізацыі ці інш.) _____________________ Адтуль ж: "+ Копіі таксама варта даслаць на адрэсу Зьмітра Плакса, заўзятара, найбольша вядомага нашага шведскага беларуса, каб калі што – было чым даводзіць, што людзі, а ня робаты - і іх шмат :). За адрэсай Зьмітра Плакса зьвяртайцеся ў камэнты – скіну выдаленым. Так і даведаемся, каму ня ў лом “сьніць сны аб Беларусі” :) Як сказаў адзін мой калега наконт шведска-беларускага этэру: “Ня чуў, але хачу, каб было!” – таму нават у выпадку гэткага кірунку мысьлення настойліва раю лісты ўсё ж даслаць і спаць спакойна “за шчасьце Беларусі!” :) Піяр і распаўсюд інфы надзвычайна вітаецца! :)"
Яндекс приобрёл картографическую компанию
1 июля 2010 года Яндекс завершил сделку по покупке компании «ГИС Технологии», которая с 2008 года поставляет данные для одного из ключевых сервисов Яндекса — Ян ...
Анонс: концерт Дмитрия Войтюшкевича
20 июля в малом зале к/з Минск пройдёт традиционный летний концерт Дмитрия Войтюшкевича посвящённый дню рождения музыканта.
ФАК'Ю
Мы решили завести специальное место, где будут даваться ответы на вопросы трудящихся. Дело в том, что некоторые несознательные граждане не понимают целей и зада ...
ИнтерФильмВосток: ЮБИЛЕЙНЫЙ SHORT КОКТЕЙЛЬ
Известный европейский проект InterFilmWostok по продвижению современного креативно-крезового аудио-визуального искусства приглашает на свои арт-акции в Минске. ...
Новая белорусская водка будет покорять россиян
Бывший совладелец торговой марки спиртных напитков «Бульбашъ» (на фото) выводит на рынок новый водочный бренд, также ассоциирующийся с «белорусскостью».