
Пачну з сухога пераліку. Партыя БНФ і Кангрэс еўрапейскага выбару (КЕВ) першымі абвясцілі прозвішчы палітыкаў, якія, хутчэй за ўсё, будуць прымаць удзел у праймерыз "Аб'яднаных дэмсілаў" (АДС) на ганаровае званне адзінага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты (уф!) як у рамках АДС, гэтак і з удзельнікамі іншых ініцыятыў. Сходы гэтых палітструктураў прайшлі чарадой 20 чэрвеня ў будынку ПК МТЗ.

Спачатку на зборы чальцоў Партыі БНФ была падтрыманая кандыдатура Лявона Баршчэўскага, якую павінен будзе ўхваліць восеньскі з'езд палітычнай арганізацыі. Са свайго боку на КЕВе большасцю арганізацый, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў, была падтрыманая кандыдатура лідэра БСДП "Народная Грамада" Мікалая Статкевіча. Сяргей Скрабец, які ўзначальвае незарэгістраванае СДП "Свабода", зняў сваю кандыдатуру на карысць М. Статкевіча. Незарэгістраванае грамадскае аб'яднанне "Рух салiдарнасцi "РАЗАМ" начале з Вячаславам Сіўчыкам, прадстаўленае двума сотнямі дэлегатаў, вырашыла пакуль устрымацца ад прыняцця рашэння па кандыдатуры, здольнай годна прадставіць арганізацыю ў перадвыбарных баталіях. Пераважнай большасцю галасоў былі прынятыя "Стратэгія дзеянняў еўрапейскіх сіл Беларусі", "Дэкларацыя еўрапейскага выбару Беларусі", а таксама рэзалюцыі "Аб сацыяльна-эканамічным становішчы і ўзаемаадносінах з уладай", "У абарону беларускага прадпрымальніцтва" і "Аб спыненні пераследу беларускай мовы і культуры" (па апошняй разгарнулася дыскусія аб палітычна вывераным найменні "великомогучего" -- "руская мова" або "расiйская мова", перавага была аддадзена традыцыйнаму варыянту).


Ня думаю, што варта стамляць чытача абмаляваннем сённяшняга стану рэчаў "Клюба самазабойцаў імя праф. Марыарці" - любы ахвотны адшукае ў інэце масу сьведчаньняў глыбокай нутраной крызы гэтай часткі некалькі магутнай структуры. Старая фронтаўская гвардыя старанна ахоўвае свае рубяжы ад маладой пораслі, тым самым спрактывана спрычыняе ўсё новыя прабоіны ніжэй ватэрлініі, і, цалкам мажліва, урэшце рэшт канчаткова патопіць ў багне маргінальнасьці самы разкручаны ў масавай свядомасці апазіцыйны брэнд. Бо, як вучылі Дарвін&Энгельс, хто не меняецца, той не вытрымлівае натуральнага адбору. Асабліва здзівілі не проста публічныя, але нават трыбунныя абвінавачванні з боку арэапага партыі БНФ у ўяўным алкагалізме аднаго з “партыйных раскольнікаў” (зараз гэта тыя, хто спрабуе навярнуць партыю ў бок супрацы з Рухам “За свабоду”). Хаця, з другога боку, на фоне мусульманскіх краінаў пад гэтае вызначэнне патрапляе чатыры пятых мужэскага насельніцтва РБ. Уключаючы, дарэчы, у лік гэты чатырох пятых і арэапаг партыі БНФ...
З КЕВам яшчэ прасцей – сустрэлісь колькі палітсамотнікаў, выціснутыя “саратнікамі па барацьбе з ганебным рэжымам” з адпаведных апазіцыйна-ґрантавых нішаў (пагатоў у сацыял-дэмакратычнай часткі еўрапейскага палітспэктру матстановішча далёка да ідэалу 90-ых). В самым факце падобнага канґламерату насамрэч нямашака нічога заганнага. Больш за тое, па-свойму цікава спроба часткі лідэраў КЕВа спалучыць ідэі падтрымкі прапрымальніцтва з націдэяй (“Беларус павінен быць заможным!”).

Але праблема ў тым у РБ цяперака няма ні націдэі (акрамя бадай трэнінга “Абуй маскаля”, мадэратары – былыя або дзейсныя ідэолагі АП), ні класа прадпрымальнікаў (бо нельга "клетчатых", якія адно навучыліся цягам 15-ці гадоў перапампоўваць кантрабас з Чэркізона ў Жданы, наагул расцэніваць як якую-кольвек-небудзь значную сацыяльную з’яву). Зрэшты, любая перадвыбарчая актывізацыя перад генеральным торгам па продажу сваіх (як правіла) на 70-80% уяўных структураў будучым “адзіным” па-свойму карысна. Прынамсі не абцяжараныя пагубным налётам інтэлектуалізма скрабцоўскія хлопчыкі-дзевачкі (паводле іміджу – “гапатня Заводзкага р-ну”) прынеслі элементы забаўнага сюру ў запланаваную звычаёвасьць сходу. Можа хоць сябрам распавядуць за пляшкай півасіка. Пра абяцанкі ісці ”да канца”, стараннае падкрэсліванне таго, што “пазітыўныя змены ў Беларусі магчымы толькі пасля адхілення кіроўнага рэжыму ад улады...” Хаця апошняй прыбіральшчыцы зразумела слушнасць словаў N.R.M. пра тое, “лепей ня будзе, будзе толькі горш”... Прынамсі, на пераходным этапе і ў эканамічным сэнсе... Адсюль, паўтаруся, устойлівы прысмак звычаёвасці, адчуванне таго, што калісьці падобнае ўжо чуваў. “Усе з зямлі і ўсе ў зямлю сыйдзем”.
“Рэвалюцыя пачынаецца з перамены імёнаў” – гэтая ўсходнія мудрасць пакуль не прасачылася ў розумы большасьці апазіцыйных лідэраў РБ. Бо п’янку нельга забараніць -- яе можна толькі ўзначаліць. Як б там каму ні было прыкра – толькі адзін чалавек у РБ у стане фармаваць палітычны канцэпт – хай сабе ў народна-каструбаватай форме. Коратка гэта выражаецца ў двух славутых фразах “Беларусы – гэта рускія са знакам качаства” і “Наша Расія”... Прыродная ґеніальнасць гэнага канцэпту выражаецца тым, што па-разнарадцы працэдуру данясення ягоных пастулатаў да простых абывацеляў “саюзнай дзяржавы” выконваюць фацэты, якія шчыра вераць у тое, што “Наш глава государства и, в общем-то, большинство граждан нашей страны так считают: по сути, мы один народ – не просто одна семья, а один народ.” (Вадзім Гігін, галоўны рэдактор часопіса "Беларуская Думка", гл. http://www.1tv.ru/sp/si=5691&fi=1575 ). Для тых, хто не ў тэме – нагадваю, што гэта той самы Гігін, які колькі гадоў таму агаломшыў беларускую праґрэсіўную і не вельмі грамадскасць сваім прызнаннем пра тое, што для яго ўзорам дзяржаўнага дзеяча ёсьць Мураў’ёў-Шыбеннік. Супраць гэткага ўнікальнага ў гісторыі палітыкі падыходу расейцам – нават у тых хто на дых не трывае А. Л. – на ментальным ўзроўні не застаецца моцы ідэйна супрацьстаяць “сваім людзям”...
В рамках гэтага канцэпту застаецца месца і для актывістых “дэмруху РБ”. Проста не трэба жыць наўпростым адабрямсам любых целазрухаў у няхітрай сістэме каардынатаў: “Тое, што пагаршае стасункі рэжыма з Крамлём – добра, бо гэта штурхае дыктатара ў бок Эўропы, а яна яго задушыць у сваіх абдымках і мы прыйдзем да ўлады”. І ўсё будзе добра, проста “антыдэмакратычны рэжым АРЛ атрымоўвае падпітку з Усходу, а мы атрымаем яе на Захадзе”. Разруліваць – не руліць, хіба ня так? Тое, што пры гэткім раскладзе беларускі народ чакае рэзкае пагаршэнне сытуацыі, чамусьці не хвалюе...
Як бачыцца, дэмсілам наспеў час схапіцца за падножку “рэжымнага трамваю” і пачынаць супакойна, але настойліва праштурхоўвацца у кірунку калі не вагонважатага, дык хаця б кантралёра. Цяперашняя Беларусь можа існаваці толькі пры ўліку таго факту, што РФ – “тэрыторыя жыццёвых беларускіх інтарэсаў”, што ў ідэале кожны бульбаш павінен імкнуцца планаваць сваю дзейнасьць з разлікам на тое, каб калі не ён, дык ягоныя нашчадкі мелі шанец прыняць ўдзел у разборы расійскае спадчыны. Што толькі маючы РФ (дый Данбас) ў якасці свайго “сыравіннага прыдатку” мы маем мажлівасць захавацца як тэхналагічная нацыя (безумоўна, неабходнасць прыцягнення інвестыцый ды тэхналогій, а таксама лагістікі з заходняга боку ніхто не адпрэчвае). Як гаварыцца, каб кожны беларускі афіцэр ведаў, што ён атрымае па выхадзе ў адстаўку вёсачку на Чарназемье разам з сялянамі-сялянкамі ў асабістае карыстанне, дык нашае войска было б наймагутнейшім у свеце... Расейскі народ просты і незацейлівы – у нас няма йншага матарыялу для фармавання беларускай сферы ўплыву, каб зрабіцца пануючай нацыяй на постсавецкай прасторы (вядома, што без украінцаў-сяржантаў для кантралю расійскіх масаў гэтаксама не абыйдземся).
Трэба штодзённа уводзіць у вушы – жыхарам як РБ, гэтак і РФ, што “рускія” – гэта папросту “тыя, хто паслугоўваюцца бізантыйскім абрадам” (праваслаўныя ды грэка-католікі), што менавіта беларусы – ў адрозненні ад вялікаросаў-расійцаў ды ўкраінцаў-маларосаў захавалі незапляжаную сутнасць рускай цывілізацыі, Рускай зямлі. "Хіба мы нярускія?"... "Як называлася скарынаўская Біблія?"... "Або маларосы з-пад Кіеву, маці гарадоў рускіх, нярускія?" Што наша мова – самая што ні на ёсьць сапраўдная руская мова – в адрозненні ад заплямленнай царкоўнаславяншчынай расійскай (у тарашкевіцы – расейскай). Што “Украіна” – гэта папросту былая “уСкраіна ВКЛ”, і тамака ня будзе парадку, пакуль ізноў ею не закіруюць беларусы (прыгадаем гэткіх знаных асобаў беларускага этнапаходжання як Лявон Кучма ды Віктар Януковіч). Дый наагул украінская гаворка – гэта проста добра развіты дыялект беларускай мовы... Толькі тады, калі мы патрапім высунуць гэткую плойму ідэалагемаў, мы здолеем стацца не “еўрапейскім завуголлем”, “шчытом эўрапейскае цывілізацыі на шляху маскоўскае экспансіі”, а раўнапраўным партнерам Еўрапейскай Уніі, Кітая, Японіі ды ЮэСэЙ па планамерным шматкаванні РФ.
Паўтаруся, што апазіцыі трэба вучыцца скарыстоўваць ідэалагемы кіроўнага рэжыму ды наварочваць іх на свой капыл. Раз мы "рускія са знакам качаства (якасці)", значыць належыць часова адкінуць (прынамсі для аґітацыйных мэтаў) усе гэныя паламяныя казанні пра нашу спаконвечную "ліцьвінскасць". Маю на ўвазе – пакінуць падобныя высокалобыя штучкі выключна для эліты грамадзтва (кшталту "сармацкіх леґендаў" для шляхты ВКЛ). Досыць блытаць народ, які патрабуе ясных і даступных тэзаў...
Нажаль, з дзейсных беларускіх палітыкаў толькі лідэры Руху “За свабоду” (нездарма, што на асобе А. М. сыйшліся інтарэсы нямецкага і амерыканскага істэблішмэнтаў – рэдчайшы выпадак!*) не зашліся радасным візгатаннем з нагоды “малочнага раздраю” афіцыйных Мінска ды Масквы. Бо вожыку зразумела, што гэта была ўсяго толькі ўдалая нагода, каб “саскочыць” з пагаднення па КСАР (нездарма ж Анішчанка – беларускага паходжання) і не болей за тое. Бо А. Л. добра ведае сваю Беларусь, якая, паводле трапнага акрэслення К. Скуратовіча, “найбольшы ўрон цярпела тады, калі на яе абарону ўставала Расія”. Таму нашыя людзі ў дачыненні да крамлёўскіх авантураў – гэта сваесаблівы калектыўны Шарыкаў: “На ўчот стану, а ваяваці ня пойду...” Без ведання памкненняў свайго народу ў палітыцы нямашака чаго рабіці. І ўсім таптацца на дзялянцы 24-28% “прадэмакратычнага электарату РБ ” ня мае сэнсу, калі ставіць рэальныя мэты пераймання ўлады, а не атрыманне фінансавання на падвоз ўдзельнікаў чарговага “прадэмакратычнага Кангрэсу”.
Для беларускіх “дэмакратаў-апазіцыянераў усіх масьцей” прыспеў час ускокваць на падножку трамвая, які разагнаны як цяперашня-існай уладай, гэтак і самой гісторыяй.
__________________________
*Мы ўсе выдатна памятаем, чым абярнулася для Беларусі аднае таемнае пагадненьне паміж палітістэблішмэнтамі РФ і ФРГ 1994 г.
Дэлегаты Скрабца: