На перановагодней сустрэчы з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка абвяргаючы выснову журналіста Аляксандра Ліпая аб тым, што беларуская мова зараз знаходзіцца ў заняпадзе, мусіць у палемічнай гарачцы, выдаў вельмі эмацыянальную тыраду: “Только идиот в Беларуси может отказаться от русского языка. Посмотрите вокруг себя, кроме разговорной речи, в науке особенно. Вы что хотите загубить ее вообще? В здавоохранении – там же термины. Их пока на белорусской мове не предумали. А те, что придумали, стыдно даже иногда говорить, повторять”.
Зразумела, што нават свядомыя беларусы нічога супраць навукі не маюць. Але нельга пагадзіцца з высновай, што менавіта беларуская мова менш прыдатная для тэрміналагічнага выкарыстання, прыкладам, у медыцыне, чымсці руская. Узяць хоць вядомую вельмі непрыменую хваробу, якую цнатлівыя рэкламшчыкі, клічуць дыарэяй (диореей), па-руску завецца “понос”, а па-беларуску, калі не ўжываць больш трапнае слоўца - “панос”.
Дык ці варта дзеля адной літары аддаваць бяспрэчую перавагу адной мове перад другой?
Тым больш, што і самі расейцы не вельмі далікатнаы карыстаюцца сваім рускім словам. Час ад часу там з’ўляюцца моўныя патрыёты, як гэта было падчас барацьбы “з бязродным касмапалітызмам”, з падачы якіх папяросы “Норд” пераіначылі на “Север”, а англійскі па паходжанні “корнер” на “вуглавы ўдар”. Але футбол так і застаўся футболам і ў рускай, і ў беларускай мовах. Увогуле “займальная філалогія” на самой справе рэч займальная. Прыкладам, пачаў белы эмігрант чытаць “Правду”: “Палітбюро ЦК КПСС...” Брудна вылаяўся і адкінуў газету – ніводнага рускага слова! А савецкія людзі прыстасавалісь і нават нават палічылі што само слова камунізм мае рускае паходжанне. Бо не Чэрыль жа яго прыдумаў, а бальшавікі!
Вось бальшавікі – гэта ўжо рускае, хоць партыя – не рускае.
Змяняецца рэчаіснасць, а з ей мяняецца і мова. Возьмем той жа вядомы ўсім “піянерскі лагер”. Немцам ён падаваўся як склад выбуховых рэчываў (Pionier - сапер) , а ў тых жа эмігрантаў выклікаў падазрэнне, што Саветы ужо кідаюць у лагеры не толькі дарослых “ворагаў народа”, але і іх дзяцей.
Адзін вядомы пісьменнік, які паставіў мэтай усё замежныя словы замяніць роднымі, прапанаваў замест “пенсне” ужываць слова “носощипка”. Не прыжылось. Але калі б і прыжылось, гэта ніколькі не паўплывала б на стан рэчаў. Бо запазычанасці з’яўляюцца ў кожнай мове ў сувязі з пашырэннем добраахвотных або змушаных вонкавых кантактаў краіны і народа. Калі беларусаў і Беларусь уцягнулі ў рэвалюцыю, у беларускую мову прыйшлі словы кшталту ВЧК-ГПУ-НКВД-МГБ-МВД-КГБ. Гэтыя абрэвіятуры пры перакладзе на беларускую мову гучаць па іншаму, але перакладалі іх только для беларускай літаратуры сацыялістынага рэалізму (таксама не рускія словы) для патрэб справаводства, якое тады ажыццяўлялась на беларускай мове. А паўсядзенным жыцці ніхто КГБ не называе КДБ. Нават журналісты, якія пішуць па-беларуску. Бо толькі “ідыёту” зразумела, што радзімай рыцараў рэвалюцыі ёсць Расія, а Беларусь – іх ахвяра.
А як жа інакш, калі да гэтай пары дакладна невядома, на карысць якой краіны шчыруюць беларускія “кадэбэшнікі”.
Ды і “прэзыдэнт” слова не рускае. Таму асобныя рупліцы рускай мовы не ведаюць, што яно на самой справе азначае. І лічаць, што гэта нешта кшталту “директора совхоза”, але вялікага, памерам з цэлую краіну. Вядомы хрэстаматыйны прыклад дэкабрыстаў, якія каб падахвоціць сваё неадукаванае войска, даводзілі ім, што Канстытуцыя -- гэта жонка брата цара Мікалая Канстанціна. Але ж і канстытуцыя слова не рускае. Тамсама як і назовы месяцаў. А вось беларускія - снежань, люты і г. д. – гэта ж чысцюткія славянізмы.
Увогуле, калі б беларусы і вырашылі “загубіць навуку”, адказаўшась ад рускай мовы, гэта б не атрымалась. Бо на самой справе уклад расйскіх вучоных у сусветную скарбніцу ведаў, калі для яго ужываць толькі рускія словы, абмяжоўваецца словам “спутнік”. А ў найноўшыя часы да яго дадалось смутна вядомае ва усім свеце імя Чарнобыля. Ўсе астатняе, зробленае расійскім вучонымі, для прэзэнтацыі яго навуковай супольнасці патрабуе перакладу. Раней універсальнай навуковай мовай была лацінская, зараз – на ангельскую. Тое ж самое тычыцца і медыцыны за малым выключэннем. Як павінна быць вядома нават прэзыдэнтам, урачы карыстаюцца лацінскімі тэрмінамі дзеля таго, каб не траўміраваць хворага, магчыма, безнадзейным для яго дыягназам. А то набярэ чалавек у галаву, ды яшчэ, крый Бог, рукі на сябе накладзе.
А увогуле прэзыдэнт краіны павінен устрымлівацца ад публічных дыскусій па прадметах, які патрабуюць спецыяльных ведаў. Бо разважанні Лукашэнкі з нагоды рэплікі спадара Ліпая вельмі напаміналі сентэнцыі звычайнага абывацеля, да якога надвячоркам завіталі студэнткі-перапішчыцы. Магчыма ім было б цікава, калі і з кім ён слухае спевы на беларускай мове.
На такой пасадзе ўсё, што публічна робіцца, павінна рабіцца вельмі сур’ёзна. Такую магчымасць прэзыдэнтам дае закон, які ён сам павінен выконваць і патрабаваць гэтага ж ад іншых. Нават калі грамадства сапраўды “однозначно на референдуме” вырашыла моўнае пытанне, то трэба адназначна яго выконваць. Было на рэферэндума вырашана надаць рускай мове статус роўны з беларускай – гэта зроблена. Але ніхто не галасаваў за тое, каб рабілсь гэта за кошт мовы беларускай. Таму менавіта прэзідэнт, які да таго ж ініцыяваў моўны рэферендум, павінен забяспечыць рэальнае двухмоўе у дезейнасці дзяржустаноў, у СМІ, у кожнай галіне народнай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, у навуцы, культуры. Як той казаў, адсюль і далей паўсюду. Патрэбна на самой справе стварыць роўныя ўмовы, а з улікам рэальнасці, забяспечыць падтрымкай менавіта беларускую.
Перш-наперш, давесці “беларусізацыю” народнай адукацыі да такога ўзроўню, які б дазваляў кожнаму ахвотнаму авалодаць на беларускай мове любой спецыяльнасцю на самым высокім узроўні. І абавязкова так рыхтаваць спецыялістаў, каб кожны з іх, незалежна ад яго жадання, валодаў двумя мовамі ў памеры, які патрабуе яго прафесійная дзейнасць.
Гэта не дыскусійнае пытанне. Гэта пытанне выкананення закона, за чым павінны сачыць падрыхтваваныя для такой працы дзяржаўныя органы.
Усякія іншыя меркаванні, ёсць, кажучы па-руску, словоблудие, па-беларуску, словаблудства, «па-медыцынскаму» - логорэя.