На главную страницу
На главную страницу сайта Resurs.by О сайте Подписка на RSS
Текущие события
Прогноз погоды
Яндекс.Погода
Календарь
«    Май 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив материалов
Март 2012 (10)
Февраль 2012 (1)
Декабрь 2011 (3)
Ноябрь 2011 (1)
Октябрь 2011 (3)
Сентябрь 2011 (1)

Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Resurs.by » Копипаст » Дайджест » Бэлярусы, бэлярусы, афрыканскія браты
Бэлярусы, бэлярусы, афрыканскія браты Дайджест, Авторская лирика, Беларусь в мире

Ti xto taki? Бэлярус

Пасьля ўчарашняга кліканьня па сайтах дзяржаўных устаноў я зразумеў, што тэму «хтокакхацітгаварэньня» трэба выносіць на новы ўзровень. То бок пераходзіць ад жартаў ды кпінаў да таго, што называецца канструктыўнай пазыцыяй. Інакш кажучы, заняцца адукацыяй тых, хто яшчэ ня ў курсе, што і як пішацца па-беларуску. Балазе ў сусьветным сеціве зараз хапае рэсурсаў, якія істотна аблягчаюць жыцьцё любога, хто жадае палепшыць свае веды ў роднай мове. Бо праблема татальнай неадукаванасьці беларусаў у сваёй моўнай спадчыне значна большая, чым проста няведаньне мовы ейнымі асобнымі носьбітамі. Калі праблема невуцтва вылазіць на дзяржаўным узроўні, то гэта ўжо ня сьмешна, а горка і сорамна. Але ж для пачатку трэба паказаць гэтае невуцтва ва ўсёй яго «прыгажосьці». Бо некаторыя лічаць, што так і трэба.

Каляніяльная спадчына


Каб жа праблема была толькі ў той злашчаснай ангельска-расейскай трасянцы ў назвах сайтаў, якія мы наведвалі ўчора! Пры жаданьні такія назвы можна замяніць. Праўда з гэтым трэба пасьпяшацца, бо ў байнэце застаецца ўсё менш вольных (не зарэгістраваных кім-небудзь) дамэнных імёнаў. Але нашмат горш, калі нацыянальны нігілізм і зьнітаванае зь ім няведаньне лінгвістычных і гістарычных асаблівасьцей роднай мовы прыводзіць да сытуацыі, якая склалася вакол самага галоўнага для ўсіх беларусаў слова — назвы краіны. Я маю на ўвазе ангельскую вэрсію — Belarus. Кожны, хто колькі-небудзь знаёмы са славянскімі мовамі, якія маюць лацінскі альфабэт, будзе чытаць гэтае слова як Бэлярус. Ды што там славяне, нашчадкі лясных дзікуноў! Высакародны рымскі патрыцый ня здолеў бы вымавіць напісаны роднымі для яго лацінскімі літарамі тэкст інакш як «Бэлярус». Менавіта гэтак вымаўляюць назву нашай краіны і моўныя спадкаемцы рымлянаў зь ліку носьбітаў раманскіх моваў, а таксама нашы афрыканскія браты па запозьненым набыцьці незалежнасьці, што атрымалі ў спадчыну ад сваіх францускіх ды партугальскіх калянізатараў заснаванае на раманскіх мовах пісьменства.

Але ж гэта ўсё замежнікі, якім правільнае вымаўленьне патрэбнае або дзеля дыпляматычнай ветлівасьці, або зь меркаваньняў асабістай бясьпекі падчас знаходжаньня ў незнаёмай краіне: каб ім элемэнтарна не наклалі ў каршэль пакрыўджаныя тубыльцы. Вось толькі гэтым самым тубыльцам якраз усё адно, як іх называюць. Больш за тое, яны самі сябе так называюць. Нехта ж дадумаўся ў свой час пасьля здабыцьця беларусамі незалежнасьці замест нармальнага напісаньня краіны беларускай лацінкай (Biełaruś) увесьці ў міжнародны зварот нейкую дзіўную ангельскую трансьлітарацыю з кірыліцы (Belarus). Прычым ёсьць падазрэньне, што трансьлітарацыя гэтая рабілася з расейскай кірыліцы і расейскімі ж «мовазнаўцамі», бо ніводзін беларускі філёляг у цьвярозым розуме не даўмеўся б трансьлітараваць беларускае слова праз ангельскі альфабэт, калі ёсьць свая ўласная лацінка.

П’яны як бэля


Гэты дзіўны наватвор «бэлярус» ледзь не ад самога пачатку яго ўзьнікненьня стаўся аб’ектам кпінаў сапраўдных беларусаў. Калі набраць у пошукавай сыстэме Google.com слова «бэлярус», то можна атрымаць з паўтысячы спасылак на тэксты, дзе ў розных сытуацыях абгаворваецца такое «афрыканскае» вымаўленьне назвы нашай краіны.

Наконт «Бэлярусі» ёсьць добры артыкул Сяргея Дубаўца «Як бэля рускія», дзе аўтар разважае ня толькі пра ангельскамоўны варыянт назвы нашай краіны, але і пра беларускі: «Беларусы ў мове сваёй фальшывяць па поўнай праграме і па вялікім рахунку. Я не пра тое, што гавораць больш па-расійску, чым па-беларуску, а яшчэ больш — на дзьвюх мовах адразу. Гэта якраз ня самая вялікая праблема. Бяда, калі белае называюць чорным, злое — добрым, а чужое — сваім. Пачынаючы з назвы краіны — Рэспубліка Беларусь. Нехта ж дадумаўся другое слова ў гэтай назьве — не скланяць. Што атрымалася? Што слова „Беларусь“ у нас не скланяецца — як замежнае. У Рэспубліцы Беларусь, пасол Рэспублікі Беларусь, ганаруся Рэспублікай Беларусь. Сваё (а дакладней, самае сваё з усяго, што можа быць) выглядае як запазычанае. Як Зімбабвэ ці Марока».

Што да ангельскай назвы, то Сяргей Дубавец спасылаецца на клясыкаў беларускай літаратуры: «Са школы мы ведаем (хто не забыў), што назву Беларусь у яе сучасным разуменьні замацаваў за краінай Францішак Багушэвіч у 1891 годзе. Багушэвіч пісаў па-беларуску лацінкай — як да яго Кастусь Каліноўскі і яшчэ многія пачынальнікі нацыянальнай ідэі. Беларуская мова доўгі час вагалася паміж лацінскай графікай і кірылічнай. Словам, прынцыпы пісьма па-беларуску лацінкай распрацаваныя дасканала і нават лепш, чым кірыліцай. Дык вось (прывітаньне Багушэвічу!) наша сёньняшняя афіцыйная міжнародная назва — Belarus — лацінкай па-нашаму ж, па-беларуску, чытаецца як — Бэлярус. Прынамсі, і Багушэвіч, і Каліноўскі прачыталі б менавіта так. А Лявон Вольскі іранічна ператлумачыў — гэта як п’яны рускі (п’яны як бэля).

А вось аўтар ARCHE Аркадзь Цеплякоў у артыкуле «Лё Бэлярюс», або Cherchez la femme!» глядзіць на гэтае пытаньне вачыма ўжо згаданых мною французаў: «На Захадзе пануе абсалютная блытаніна што да нашай краіны, і Францыя ў гэтым не зьяўляецца выняткам. У рэдкіх крыніцах, у якіх згадваецца Беларусь, можна напаткаць цэлы вахляр акрэсьленьняў: „Ruthénie Blanche“, „Russie Blanche“, „Biélorussie“ і ўрэшце клапатлівае для францускамоўных „Bélarus“. Сталася як з францускім віном — гэтакі дыяпазон стварыў пэўную дэзарыентацыю. Калі гаворыцца паводле новае моды „бэлярус“ замест калішняга „бьелёрюс“ — прыметнік „белы“ згубляецца на карысьць „belle“ — прыгожая! — і адназначна асацыюецца зь нейкімі прыгожымі расейкамі».

Хоць у дадзеным выпадку Аркадзь Цеплякоў разглядае зусім іншае пытаньне — успрыняцьця нас французамі, працытаваны тэкст добра ілюструе менавіта фанэтычны аспэкт — нязьменна ўзьнікае ўсё тая ж «бэля». Пры гэтым варта заўважыць, што аўтар зьвяртае на гэта ўвагу ў нэўтральным сэнсе. Досыць паказальны факт, які гаворыць пра тое, што лінгвісты звыкліся з такім варыянтам. Тады што ўжо казаць пра звычайных людзей! Тыя і наогул выказваюць захапленьне з гэтай нагоды. Як, для прыкладу, аўтарка тэксту пра сьвята вуліцы ў амэрыканскім раёне Атлянтык-эвэню: «Ды як зайгралі, як засьпявалі магутныя беларускія народныя песьні на ўсю ваколіцу, то сабраўся вялікі натоўп, слухалі, пляскалі ў ладкі, прытопвалі ды танцавалі. «Вот кантры? — чулася. — О, Бэлярус, Бэлярус! Вэры гуд!»

Генэрал Чуйкоў ды іншыя


Ад невуцтва беларускіх чыноўнікаў, якія адказвалі за ўвядзеньне такой нягеглай формы трансьлітарацыі беларускіх назваў ды імёнаў на ангельскую мову, пацярпела ня толькі маці-радзіма, але і ейныя шматлікія сыны і дачкі разам з прышлымі пасынкамі ды прымакамі. Мяркуйце самі, як пачуваўся б славуты савецкі генэрал Чуйкоў, калі б зь беларускім пашпартам патрапіў у Польшчу? Ангельскі варыянт Chuikou, як было б напісана ў ягоным пашпарце, не пакідае ў польскай мове ніякіх варыянтаў вымаўленьня, апроч мацюговага. Зрэшты, у выпадку з генэралам Чуйковым палякі, хутчэй за ўсё, вымаўлялі б яго часта і з асаблівай асалодай. Для тых, хто ня ў курсе, нагадаю, што згаданы генэрал удзельнічаў у 1939 годзе ў «вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну».

З той жа нізкі — і такі кур’ёзны выпадак, як назва сайту колішняга кандыдата ў прэзыдэнты РБ kozylin.com. Альбо ангельскамоўная назва беларускага музычнага гурту «Князь мЫШКІН» http://knyazmishkin.narod.ru/. Але гэта для адукаванага беларуса падобныя выпадкі кур’ёзныя. У Расеі, дзе лацінскага варыянту напісаньня ніколі не было, такі падыход цалкам прымальны. Вось дзе ўжо пішуць «кто как хаціт»! Тут і «j» замест «ж», і «x» замест «х». Лацінская літара «y» у расейскамоўных «лаціньнікаў» ужываецца замест «у», тады як для кірылічнай «ы» выкарыстоўваецца лацінская «i». Хай сабе так «гаварылі б» толькі расейцы. Што зь іх узяць? Але ж вось прыклад фразы на гэткай лацінцы ад беларускамоўнага чалавека, што я ня раз сустракаў на форумах: «Ti xto taki?» Зусім як у Купалы: «А хто там ідзе?» Бэлярусы, хто ж яшчэ!

Пачынаем самаадукацыю


Такіх недарэчных прыкладаў можна прыводзіць безьліч. На жаль, татальная дэнацыяналізацыя закранула нават тых, хто імкнецца карыстацца роднай мовай. Наяўнасьць інтэрнэту вельмі спрашчае гэтую задачу. Для тых, хто хоча авалодаць беларускай лацінкай, існуе некалькі добрых рэсурсаў: http://lacinka.org/, http://slounik.pl/, http://www.mova.na.by/mova/lacinka.html. Апошні, дарэчы, знаходзіцца на больш унівэрсальным рэсурсе, дзе, апроч лацінкі, ёсьць спасылкі на мноства іншых карысных адукацыйных сайтаў, у тым ліку і на лінгвістычныя праграмы ці проста папулярны софт зь беларускім інтэрфэйсам.

А тым, хто апроч чыста лінгвістычных аспэктаў цікавіцца беларускай літаратурай і мовай, варта наведаць старонкі «Беларускай электроннай бібліятэкі» і «Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі» http://kamunikat.org/.


Уладзімер Бараніч (Радыё Свабода)


 
Ключевые слова (теги): белый негр, Бэлярус, мова, лацінка, лимитрофы
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.

Другие материалы по теме:

  • Бэлярус - гэта п’яны рускі (п’яны як бэля)
  • RW - гэта не рэакцыя Васэрмана, а бэляруская чыгунка
  • Тое ж, што і логорэя
  • Resurs сказаў - Стокґольм зрабіў
  • Крызіс vs. MOVA


  • #1 написал: Некто знакомый
    Грустно... Перехожу на чтение "Компьютерры онлайн". Прощайте!

    #2 написал: Valkagogo
    Привет! Я новенькая на resurs.by! По большому счёту я с вами согласна. Просто некоторым кажется, что им обязательно надо чем-то выделиться из общей массы. А чем выделяться, это уже не важно.

    #3 написал: VadziA
    2Некто знакомый До сьвітаньня!:)

    #4 написал: VadziA
    Мой адказ Монро на свабодаўскіх камэнтах увадказ на ягоны постынґ:

    "Дык справа в том, что нас банально большинство в НАШЕЙ Беларуси, а не в Вашей "латинской" Литвании-ВКЛ-Беларуси. И уж коли дело дойдет до реальной борьбы с Вами, то погоним мы Вас, спадарства, аж до самого Белостока.:)) Тут даже и сомнений быть не может. Потому что Вы оторваны от своего народа. Не знаете своей современной страны, не знаете и не хотите знать настроений и чаяний современных белорусов. А они вовсе не лежат в плоскости белорусизации и уж тем более не лежат в плоскости перехода на латиницу. Как же Вы далеки от своего народа, господа белорусские националисты! Не придете Вы к власти с такими бредовыми идеями. Даже и не надейтесь.:)) Сколько лет Вас наблюдаю, а возврата к реализму у Вас ни на шаг. Неужто так и будете в плену своих утопических представлений до скончания своего жизненного века? 20-ти лет не хватило поумнеть (1989-2009)?:)) Значит уже и не поумнеете.:))
    Аминь.:))"

    2Димыч-Монро
    Ці ня варта вам спыніці таннае выхлямяжаньне - з дня на дзень паўтараці адныя й тыя ж фразы (адукаваная ж быццам людзіна)?..
    Насамрэч ніхто не зьбіраецца за адзін дзень навярнуці народ на белмову з лацінкай у дадатку. Мова йдзе толькі пра ЎНАРМАВАНЬНЕ НАПІСАНЬНЯЎ беларускіх ІМЁНАЎ, ПРОЗЬВІШЧАЎ, НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ etc. Ну хіба нармалёва, калі на саколцы ў гульца напісана Hleb, а на тэлеэкране адначасова зьяўляецца подпіс Gleb?.. І гэткая шызуха ёсьць нашанскай штодзённасьцю.

    Сортировка материалов
    Теги
    автомобиль, анархизм, байнет, безопасность, Белтелеком, белый негр, бизнес, видео, закон, здоровье, инвалидность, интернет, компьютер, культура, куншткамера, литература, маркетинг, Минск, музыка, образование, общество, политика, право, промышленность, реклама, сайт, связь, СМИ, строительство, таможня, телевидение, торговля, транспорт, туризм, фестиваль, финансы, фото, фоторепортаж, цены, экология

    Показать все теги
    Мы на Facebook
    Мы на Facebook
    Мы на Twitter
    Мы на Twitter
    ********

    Copyright © 2009-2012 Resurs.by™. При использовании материалов Resurs.by™ ссылка на источник обязательна.
    Хостинг предоставлен HOSTER.BY / Интернет - «Шпаркi Дамавiк»

    Шпаркi Дамавiк Каталог TUT.BY