Звычайны Лукашызм (уводная частка)

Спроба (квазі)навуковага асэнсаваньня асобы аднаго дробнага дыктатара ды створанай ім сыстэмы. Робіцца на падставе асабістага знаёмства, сумеснае працы ды ўважлівага дыстанцыйнага назіраньня з канца 1980-х гадоў.

 

Любыя гістарычныя паралелі альбо зьяўляюцца выпадковымі, альбо вынікаюць з іманэнтнай сутнасьці разгляданай зьявы.

Паколькі гэты акынскі сьпеў будзе задоўгі, я вырашыў разьбіць яго на невялікія фрагмэнты. Зараз рэдка хто чытае болей за паўстаронкі. Для пачатку тэзава выкладу асноўныя думкі, якія я хацеў бы асьвятліць. Наўрад ці я буду строга іх трымацца, але яны будць для мяне сваго роду плянам ды напамінам. Сьпіс таксама будзе зьмяняцца.

 

Лукашызм – гэта калі з гразі выбіваюцца ў князі.

Лукашызм – гэта дыкататура і гвалт над іншымі асобамі.

Лукашызм – гэта атрыманьне высокай пасады легітымным шляхам з далейшым утрыманьнем на ёй любым коштам.

Лукашызм – гэта паталягічная прага ўлады, грошай і імкненьне да прыгожага (па сваім згразікнязявым разуменьні) жыцьця.

Лукашызм – гэта атачэньне сябе шэрымі і ня надта бліскучымі ў інтэлектуальным пляне людзьмі, каб добра вылучацца на іх фоне. Разумныя людзі таксама сустракаюцца, але выключна ў якасьці цягнікоў, інтэлектуальных рабоў, пры гэтым такія людзі павінны мець падставу мець на іх камрамат.

Лукашызм – гэта скарыстаньне чужых рэсурсаў у асабістых мэтах, матэрыяльных ці маральных (зь сьпісу вышей).

Лукашызм – гэта марыянэтачнасьць.

Лукашызм – гэта блат ды кумаўство.

Лукашызм – гэта стакгольмскі сындром халуя.

Лукашызм – гэта калі залежныя ці падначаленыя людзі — сьмецьце, інструмэнты для дасягненьня сваіх мэтаў.

Лукашызм – гэта хлусьня, подласьць, здрада, інтрыгі.

Лукашызм – гэта адсутнасьць нацыянальнае ды проста чалавечае салідарнасьці, што выражаецца вядомай формуляй “беларус беларусу беларус”. А таму

Лукашызм – гэта натуральны стан тутэйшых (званых беларусамі) людзей.

 

У якасьці эпіграфу зацытую радкі з кнігі малавядомага клясыка беларускай літаратуры, які лічыцца галоўным тэарэтыкам ізмаў у эпоху фармаваньня сучаснае беларускае мовы — у 20-ыя гады:

 

“У Швайцарыі быў дадаізм, у Францыі — сюррэалізм, у Нямеччыне — экспрэсіянізм, у Італіі — футурызм, у Расеі — таксама футурызм, плюс акмеізм, імажынізм і яшчэ шмат чаго. Былі свае «ізмы» і ў нас, у Беларусі. Але ў сусьвеце пра іх ведаюць мала. Усё ж нашыя «ізмы» — ня масавыя літаратурныя плыні ці кірункі, а пераважна наадварот — індывідуальныя, аўтарскія творчыя мэтады. Яны прадстаўленыя двума-трыма, а часам і адным творцам — тэарэтыкам і практыкам у адной асобе.”

 

Адам Бабарэка. Збор твораў: у 2 т. (2011)

 

Клясык у сілу свае клясавай абмежаванасьці (скончыў Менскую духоўную сэмінарыю) звузіў разгляданую праблему выключна літаратурным асяродкам. Тады як ужо ў яго час ізмы мелі выразны палітычны патас – марксізм, ленінізм, фашызм. Пры гэтым мелі выразны пэрсаніфікаваны характар. Разгляданая намі зьява як раз з гэтае сэмантычнае нізкі.

 

Адна з такіх зьяваў — лукашызм, — як трапна заўважыў слынны літаратуразнаўца, прадстаўленая менавіта “тэарэтыкам і практыкам у адной асобе”. Пры гэтым заўважу, што пэрсанальныя ізмы сярод тутэйшых людзей звычайна носяць нэгатыўную афарбоўку: Сталінізм, Гітлерызм – яны атаясамляліся з унівэрсальна нэгатыўным фашызмам, тэрмінам, які, зноў такі, на тутэйшай тэрыторыі быў больш папулярным за “нацызм”. Хаця на працягу некалькіх пакаленьняў ізм быў і пазытыўным рэлігійным тэрмінам – Марксізм-Ленінізм. У найноўшую эпоху сярод тутэйшых людзей пэўнае палітычнае арыентацыі цыркулюе нэгатыўны тэрмін “лукашызм”. Але ў дадзеным выпадку гэта амонім, бо за ім стаіць іншая шырока вядомая ў вузкіх колах асоба. У прынцыпе, з-за нязначасьці гэтай гістарычнай асобы яго, пэўна, трэ было б менаваць “малы лукашызм”. Але з другога боку гэтая зьява нагэтулькі ўнівэрсальная, што пэрсаніфікаваны тэрмін мае права на гэткае ж самастойнае існаваньне.

 

Разгляданы мной тэрмін “лукашызм” утвораны паводле першае мадэлі ад прозьвішча Лукашук. Аляксандар Лукашук, дырэктар беларускай службы амэрыканскага прапагандысцкай мэдыякарпарацыі RFE/RL, Inc. — Radio Free Europe/Radio Liberty, што ў беларускай вэрсыі гучыць як “Радыё Свабода”. Фармальна, гэтая мэдыяўстанова зьяўляецца часткай урадавага агенцтва па глябальных мэдыях (https://www.usagm.gov/), што яшчэ раней была Broadcasting Board of Governors https://www.bbg.gov/,  але не сакрэт, што ад самога яе заснаваньня гэта быў чыста ЦРУшны праэкт. Чым ЦРУ небеспадстаўна ганарыцца (https://www.cia.gov/news-information/featured-story-archive/2007-featured-story-archive/a-look-back.html), бо гэта адзін з самых пасьпяховых і доўгажывучых праэктаў гэтай спэцслужбы. Я падкрэсьліў гэтае мейсца: “Радыё Свабодная Эўропа пазьней зрабілася адной з самых працяглых ды пасьпяховых тайных апэрацыяў, якія калі-небудзь праводзіліся Злучанымі Штатамі”.

 

On June 1, 1949, a group of prominent American businessmen, lawyers, and philanthropists – including Allen Dulles, who would become Director of Central Intelligence in 1953 – launched the National Committee for Free Europe (NCFE) at a press release in New York. Only a handful of people knew that NCFE was actually the public face of an innovative «psychological warfare» project undertaken by the Central Intelligence Agency (CIA). That operation – which soon gave rise to Radio Free Europe – would become one of the longest running and successful covert action campaigns ever mounted by the United States.

 

From the start, Wisner and OPC regarded NCFE as one of their signature operations. As the Cold War reached perhaps its most dangerous phase, NCFE and other projects (such as the Congress for Cultural Freedom, 1950, and Radio Liberty, which began broadcasts to the Soviet Union in 1953) rallied anti-Communist intellectuals, politicians, and activists to fight the Soviets in a contest for the peoples’ «minds and loyalties.»

 

У вольным і ня надта сьвеце ЦРУ традыцыйна ўспрымаецца адмоўна – як установа, што займаецца выведкай, забойствамі ды дывэрсыямі (фізычнымі ды ідэалягічнымі) на карысьць палітычнага кіраўніцтва ЗША. Але ў асяродку “сьвядомых беларусаў” ЦРУ ўспрымаецца цалкам станоўча, бо ёсьць апанэнтам ненавіснай “крывавай гэбні”. Гэтасама як і “Радыё Свабода”. Балазе пра яе прыналежнасьць да ЦРУ фанаты РС зараз і ня ведаюць, і ня хочуць ведаць. Калі ім нагадваеш, то… глядзі вышэй.

 

Між тым, пра дейнасьць ЦРУ зьнята шмат фільмаў, дзе добра паказаная ўся гнюсная ды антычалавечая сутнасьць гэтае канторы. З апошніх галівуцкіх мувіяў рэкамэндую фільму з удзелам Тома Круза American Made (2017) https://www.imdb.com/title/tt3532216/?ref_=nm_flmg_act_4. У прынцыпе, усе падобныя канторы ва ўсім сьвеце гнюсныя ды антычалавечыя, бо займаюцца самымі цяжкімі злачынствамі на карысьць сваіх урадаў, але паколькі тутака гамана ідзе пра ЦРУ, таму ўсе эпітэты дастаюцца яму.

 

Залішне казаць, што супрацоўнікамі ЦРУ робяцца ня лепшыя прадстаўнікі чалавецва. Найбольш каштоўныя кадры там, як правіла, маюць выразныя рысы нягоднікаў ды сацыяпатаў. Асабліва гэта слушна ў дачыненьні кіраўніцтва ўсіх узроўняў. Чым вышэйшы там начальнік, тым большы ён мярзотнік. І “Радыё Свабода” тут не выключэньне. Пра гнюсную атмасфэру там у асяродку беларускіх журналістаў вядома даўно. Калі ў 2009 я зьбіраўся ехаць працаваць у праскую рэдакцыю РС і здаваў свае справы ў газэце “Белорусы и Рынок”, дзе тады працаваў навуковым рэдактарам ды вядоўцам паласы Hi-Tech, да мяне ў калідоры рэдакцыі падышоў абазнаны ва ўсіх журналісцкіх інтрыгах калега, які з іранічнай усьмешкай сказаў: “Ты памятай, што там (на РС) – тэрарыюм. Там толькі адзіны прыстойны чалавек – Данчык, дый той гомасэксуаліст”. Зразумела, што гэта было чыста зубаскальства. Прыстойныя людзі там сустракаюцца і без Данчыка. Такое пяпярэджаньне хутчэй ілюстрацыя таго, якая рэпутацыя ў беларускай рэдакцыі РС сярод абазнаных людзей. Запытайцеся таго ж Юрася Карманава – вялікага аўтарытэта ў беларускіх журналісцкіх колах. Ён у Празе сам працаваў, ня дасьць схлусіць. Ці тую ж Любу Лунёву, якая доўгі час працавала ў менскім бюро РС.

 

Дый шмат яшчэ хто можа распавесьці пра гэны чалавечы гадзюшнік, дзе беларус беларусу беларус. Проста большасьць зь іх маўчыць з розных прычынаў. Ды я й сам маўчаў 6 гадоў, бо варушыць успаміны пра глыбіні чалавечай подласьці ды нізасьці ў памяці вельмі непрыемна. Сьвядомасьць выціскала тыя ўспаміны ў найаддаленыя куткі памяці. Але так сталася, што калі я хацеў апублікаваць свае матэрыялы па Пракапенягейту (http://resurs.by/akn/prokopenya2/), я зьвяруўся па старой памяці да свайго былога начальніка Аляксандра Лукашука з чаканым увогуле вынікам, апісаным па спасылцы. Тое разварушыла ўспаміны, якія выклікалі чарговы прыступ посттраўматычнага стрэсу, на які я пакутую дагэтуль. Таму выкладаючы свае ўспаміны, я праводжу свайго роду псыхалягічную саматэрапію. Спадяюся, калі я выкладу ў Ўолд Уайд Уэб апошні байт сваіх мэмуараў, яны мяне адпусьцяць. Дадуць спокуй, як кажуць палякі.

Працяг будзе…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девять − 5 =