Талака: 38 комментариев

  1. Камрад пакінуў камэнт у не самым лепшым мейсцы. Адказваю тут.
    ————— копіпаста камэнту ————-
    Вольф
    29.05.2018 в 12:46

    Тут http://belisrael.info/?p=15350 працытаваў допіс пана пра «Талаку», хоць пан і не прасіў

    ——————— Мой адказ —————
    Васпан глупства панапісваў: «Спадару Баранічу яшчэ не споўнілася 55, на маразм ён яўна не пакутуе. Аўтарытэтна названы адным з людзей, што стаялі ля вытокаў «Талакі», і я не адчуваю хлусні ў ягоным сведчанні пра суполку…» Пры чым тут маразм ці хлусьня? Жыдабойства Івашкевіча вядомае ўсім — ён яго не хаваў, як той жа Славамір. І мне зараз 51. Да таго ж сам Івашкевіч мяне цікавіць мала. Роўна як мне не цікавіць, кім хто мяне лічыць. Я пішу пра сябе для сябе. Васпан мог заўважыць на прыкладзе Пракапенягейту, што «я не шукаю славы таннай» (с)Мроя, на графаманства не пакутую. Тэма майго былога жыдабойства важная як сьведчаньне таго, Той, каго вы, габрэі, пагардліва называеце «байструком Ешуа» ёсьць запраўдным Мэсыяй Яўгушуа. Для таго каб юдафоб ды атэіст прыняў габрэйскага Бога ды Мэсыю, прачытаўшы пра Яго габрэйскі Танах, патрэбны быў цуд параўнальны з праходам Божага народу па дну мора.

    А зрабіў я такую абвестку пра пляны мэмуараў чыста як заруку таго, што я гэта напішу. Каб не атрымалася, як са Свабодкай, пра якую я плянаваў выкласьці ўсё яшчэ ў 2011 годзе адразу па вяртаньні адтуль.

    Дарэчы, я тады (у Талацэ) некаторы час вёў дзёньнік, лацінкай. Выкладу некаторыя старонкі. Усё пры сваім жыцьці агучваць ня буду — там дужа асабістае. Ёсьць там і верш пра «жыдоў». Добрае сьведчаньне настрояў тагачасных адраджэнцаў. Яго я таксама ня буду цытаваць, бо слабы літаратурна.

    Яшчэ сьмешна пра «аўтарытэтна названы». Лукашукоўская црушная Свабодка — гэта аўтарытэт? Былыя талакоўцы (першае Талакі, а не клюбнай гаварыльні) і так ведаюць маю ролю, а клюбныя тусоўшыкі пра мяне й ня чулі. У свабодкаўскі матар’ял я патрапіў па наводцы аднаго свабодкаўца, які дзякуючы таму клюбу й патрапіў на Свабодку. Дарэчы, жыдабойцам ён застаўся дагэтуль. Каталікі — гэта вам не баптыстыя-сыяністыя (якім я зрабіўся з юдафоба-атэістага). Неяк ён распавядаў мне, як ён з нашымі агульнымі знаёмцамі (забыўся з кім) вымяралі сабе чарапы. І прачытаў цэлую лекцыю з маляваньнем схэмаў пра брахіцэфалаў (расава людзей другога гатунку, да якіх мы зь ім належым) ды нейкіх іншых цэфалаў з вузкімі галовамі. Данчык быў названы як адзін з прадстаўнікоў гэтае вышэйшае расы.

    Ну і вяршыня глупства ў матар’яле Васпана:

    ужо мае свой не задужа папулярны сайт (resurs.by)

    Мой сайт існуе з 2009 году. Так што ўжо ня «ўжо». Пра папулярнасьць я ўжо казаў — гэты сайт зараз чыста нататнік для сябе ды для свайго блізкага кола.

  2. Дзякуй за рэакцыю. Што «не ў самым лепшым мейсцы» пакінуў камент — у фб я не зарэгістраваны і не збіраюся, а Ваш рэсурс часам праглядаю.
    У чым «глупства», не разумею. Няўжо чалавек у 51 год старэйшы за 55? Дый асабіста мне да Вашай нататкі не было вядома пра «жыдабойства» В. І. — мяркую, як і пераважнай большасці чытачоў belisrael.info.
    «Аўтарытэтна названы» — сказана не без іроніі, як і «ўжо мае свой сайт» (там шпілька ў адрас арганізатараў ун-та імя Гілевіча, якія толькі-толькі збіраюцца заняцца інтэрнэт-раскруткай). «Не задужа папулярны» — канстатацыя без спробы ўпікнуць.
    Дарэчы, «байструком» Ешуа ніколі не называў, пан мяне з кімсьці блытае.
    «Я пішу пра сябе для сябе» — ну, калі выкладваеце ў адкрыты доступ, то ўжо не толькі «для сябе» ці «блізкага кола» 🙂
    Карацей, пішыце яшчэ… Мо зараз Ваш рэсурс будзе абнаўляцца часцей, чым раз на месяц? 🙂

    1. Цяпер зразумела пра «ўжо». Паразумеліся. У астатнім таксама талерантасьць па-тутэйшаму, хто как хаціт, тот так і гаварыт (с). )))

      Пра Ешуа — гэта закід не да Вас асабіста, а да Вашых цяперашніх суайчыньнікаў у лапсердаках ды мехавых шапках. )) Яны яго дужа ганяць. Але ім нешта давесьці цяжка.

      Што да адкрытасьці маіх нататак. Зразумела, што яны маюць на ўвазе публічную веду. Але гэта аналяг колішняга пісаньня ў стол. То бок я не разьлічваю на папулярнасьць. У адрозьненьне ад таго ж Славаміра Адамовіча, які ўпіхвае сваю кніжку дзе толькі можа. Але тое, відаць бізнэс для яго. У мяне чыста патрэба падзяліцца часткай гісторыі, якая ўсё больш фальсыфікуецца. Вось не скажы я пра Івашкевіча, так бы і застаўся ён у гісторыі як пламенны патрыёт і змагар за правы працоўных. Тое, што я пляную выкласьці — страшэнна хаваны ад публікі сакрэт. Асабліва ў нашыя паліткарэктныя часы. Гэта я — інтэлектуальны хуліган ды нанкарфармісты (ака адмарозак) — што думаю, тое й кажу.

      Што да аднаўленьня. Будзе рэгулярна. Трэба толькі ў рытм увайсьці. Зараз дужа заняты сваім вясковым даўншыфтам. Бачыць, як расьце мой сад-гарод, куды цікавей за акынства. Вось днямі мае шпакі разьляцеліся. Гэта сапраўднае жыцьцё, якім і займаўся першы чалавек Адам, пакуль не паквапіўся на «веды». Таму мы і разьдзіраемся зараз паміж тым ды пустымі інтэлектуальнымі гульнямі. Пракапенягейт мяне тады выбіў з гэтага даўншыфтэрскага цыклю, таму й панапісваў шмат што. Балазе была зіма, мая гаспадарка ляжала пад сьнегам. Хаця й тады быў клопат — дом паціху раблю (унутры).

  3. А жыдабойцамі можна сьмела менаваць усіх «сьвядомых беларусаў» старое генэрацыі. Нацыянальны рух тых часоў быў сцэмэнтаваны нянавісьцю да «жыдоў». Чым дыхаюць маладыя, я папросту ня ведаю. Вы казалі пра Саўку. Я пазнаёміўся зь ім на пільпаку БДУ, дзе ён вучыўся, калі я туды паступіў. Я й быў сярод тых, хто лічыў яго недабеларусам і дражніў яго картавасьцю. Калі я прыняў габрэйскага Мэсыю, мы пасябравалі. Мне яго зараз вельмі не хапае.

    Дарэчы, апішу эпізод судзілішча над Вінцуком Вячоркам, які апраўдваўся, што ён ня «жыд». Яно адбывалася недзе ў лістападзе 1986 ў «Акварыюме» на Кульман, дзе Сімакововіч ладзіла свае сьпеўкі ды пакідала нам памяшканьне (яе дзеўкі хуценьнка разьбягаліся — баяліся палітыкі. Гэта зараз яны змагаркі за правы чалавека ды вядомыя пэрсоны,тады яны баяліся). У якасьці доказу Вінцук паказаў фота свайго дзеда (тыповага бульбаша) з такім жа як у яго «жыдоўскім» носам. Быў тады такі Алесь Крыштаповіч, зь якім я сябраваў. Ён і арганізаваў тое судзілішча. Дарэчы, ягоны брат зараз нейкі лукасечы ідэёляг-цемрашал. Сам Алесь (нелегальна) жыве недзе ў Ню Ёрку. Пра яго будзе асобная гамана.

  4. Згаданы Вамі Ніл таксама не любіў «жыдоў». Мой бацька быў жанаты другім (яго асноўным — да самое яго сьмерці) шлюбам на роднай сястры Ніла. Яна часта скардзілася, што Нілу не даюць хады, тады як «жыда» Барадуліна ўсюды прапіхваюць — гэта ўжо ў новыя часы, калі на Ніла ўсе забыліся, а Барадулін зрабіўся нацыянальным прарокам — нашкталт Быкава. У майго бацькі была (даўно памёр) «мудрасьць» (я яе пачуў недзе гадоў у 10): «Я не давяраю тром: сабакам, мянтам, жыдам». Гэтую «мудрасьць» можна сьмела называць народнай беларускай. Як я ўжо сказаў, фактычна, любы беларус — адкрыты ці лятэнтны юдафоб. Антысэмітамі іх не называю, бо да палестынцаў яны ставяцца добра — па старой савецкай традыцыі. )))

    1. Мая маці наадварот мела шмат сябровак-габрэек і заўсёды казала ў адказ на мае юдафобскія выказваньні: «Ніхто мне не зрабіў гэтулькі гора, як беларусы. А габрэі мне рабілі толькі дабро». Вось такая грамадзянская вайна ў галовах тутэйшых людзей.

      Я мяркую, што я адзіны, хто гэта плянуе ўсё шчыра распавесьці. Паўтараю — тэма адносінаў беларусаў да габрэяў — гэта страшэнна хаваны беларусамі шкілет у шафе. Лічу сваім абавязкам яго выставіць на ўсеагульны агляд.

    1. Бачыў у сеціве гадоў з двух таму. Добра, што выклалі, хоць у расповедзе В. Д., мякка кажучы, не ўсё ідэальна.

      1. Дык гісторыя як «навука» — гэта ілжэнавука. Мы маем справу зь інтэрпрэтацыяй тых, хто пра гэта распавядае. Нават мэмуары маюць скажэньні асабістага ўплыву мэмуаршчыкаў, а тут суцэльная рэканструкцыя.

        1. Пан занадта катэгарычны, але паглыбляцца ў спрэчкі не буду 🙂 Дарэчы, успомніў, дзе даў лінк на публікацыю кЫ TV. Тут — http://belisrael.info/?p=7028 — калі разважаў пра гіпатэтычны «Інстытут беларускай іудаікі».

          1. Катэгарычны кажаце? Пазнаёмцеся з «Новай храналёгіяй» — на Ютубе ёсьць відзевы. (https://is.gd/Q6m6fl) Вось гэта катэгарычна, а я што бачу — тое й пяю. Пра ілжэгістарычнасьць гэтае «навукі» я задумаўся, яшчэ ў школьныя гады, калі праз глушылкі слухаў «Ледакол» Рэзуна-Суворава. Навука дае факты, а тутака суцэльныя імправізацыі ў залежнасьці ад пункту гледжаньня «гісторыка». Мае мэмуары — таксама гісторыя, але ж Васпан нават дысклеймэр зрабіў, што я «нібыта» (нават дысклеймэр у дысклеймэры) не пакутую на маразм. Дарэчы, я таксама прафэсыйны гісторык — у пачатку 1990-х выкладаў у БДУ гісторыю замежнае літаратуры.

  5. Ня мог прамінуць і гэтага эпізоду. Толькі што — з дыскусыі на сьцяне Чайчыца пра сьмерць Бабчанкі.

  6. Удзячны за такі разгорнуты адказ. Наконт пустых інтэлектуальных гульняў шмат у чым згодны з Вамі. Калі бываю ў лесе, то адчуваю тое вастрэй.
    Сцвярджаеце: «жыдабойцамі можна сьмела менаваць усіх «сьвядомых беларусаў» старое генэрацыі», «…фактычна, любы беларус — адкрыты ці лятэнтны юдафоб». Што «ўсіх» і «любы», з гэтым не магу пагадзіцца, хаця латэнтнай юдафобіі дапраўды хапае. Якраз пісаў пра гэта ў красавіку: http://belisrael.info/?p=14846

    1. Ну, я люблю абагульняць на хвалі акынскіх мэтафараў. Не люблю я «беларусаў». Сябе я наогул белым нэграм называю. Так і запішуся ў плянаваным перапісе насельніцтва. ))

  7. Некаторыя талакоўцы лічаць мяне здраднікам. Апішу гэта ў асобным артыкуле «Талака як сэкта». Ну а пасьля маіх мэмуараў і пагатоў. )))

  8. От, хочацца пану паспрачацца :))) На кожны тэзіс пра «ілжэнавуковасць» гісторыі можна выставіць антытэзіс аб тым, што яна ўсё ж можа быць навукай… На тым жа ютубе: https://www.youtube.com/watch?v=mio5YRztT0g
    Але сам я — толькі аматар гісторыі (палітолаг, ніколі не называў сябе гісторыкам), таму ўстрымаюся тут ад катэгарычных вывадаў.
    Пра дысклэймер. Сказана было: «…на маразм яўна не пакутуе» (без «нібыта»).

    1. Я чыста тлумачу, чаму я так да гісторыі як «навукі» адношуся. «Навук» поўна і іншых прызнаных за «навуку». Тая ж гамэапатыя ці астралёгія. Вяршыня ўсяго — тэалёгія. Гэта каралева ілжэнавукаў. Ну якая навука можа быць пра неспасьцігальнага Ўсемагутнага Творцу?

      Пра маразм я чыста паіранізаваў без прэтэнзыяў. Няма розьніцы «нібыта» ці «яўна». Тутака важнае само слова «маразм» як вымяральнік праўдападобнасьці. Калі гісторык маразматык ці наогул вар’ят, то і гісторыя ў яго такая ж. (Прывітаньне ад Абэцэдарскага ці Бягуна — якім (на тэму прошукаў сыяністых) мы зачытваліся ў Талаце). Я пра тое, што гісторыя — гэта чыста інтрэпрэтацыя. Як дырыжэрства ў музыцы. Ноты (факты) тыя ж, а падаюць іх па-рознаму. А факты ў гісторыі хіба летапісы (прывітаньне ад Бабчанкі) ці нейкія разьбітыя гладышы. Тутака пры жывых сьведках гісторыю 30-гадовай даўніны ўжо міталягізуюць, што казаць пра тысячы гадоў…

  9. Я, дарэчы, ніяк не магу прыгадаць назву іншае настольнае кнігі, выдадзенай у Бэрліне ў 1943 годзе па-расейску. Яе Івашкевіч мне даваў чытаць. Там пра тое ж самае, але больш разухабіста.

    Ну і «Пратаколы». Зразумела…

  10. На 01.06.2018 10:06 — добра, прыняў да ведама.
    На 01.06.2018 10:08 — хацелася б усё ж больш фактаў з таго часу, які помню слаба (я 1977 г. нар.). Хто чытаў таго Бегуна, чаму, з чыёй падачы? Бо выходзіць парадокс: «сьведамыя» былі антыкамуністамі, а захапляліся кніжкай абаронцы «революционной марксистской теории» (прынамсі на словах Б-н яе бараніў і лупцаваў «белорусских буржуазных националистов»).

    1. Пра чытаньне Бегуна я распавяду асобна. Пасьля яго кніжак мы вышуквалі сыянізм дзе толькі можна. Вінцук зьвярнуў увагу на адлітыя ў бэтоне мэноры на яго доме, я на заклёпкі ў выглядзе зорак Давіда на маіх беларускай вытворчасьці «штроксах», Сяржук Вітушка на цырульню «Я сіяніна»… )))

      1. О, гэта будзе хіт! :)) Чакаю.
        Выдаліце, к. л., адзін мой камент 10:22, не ведаю, чаму з’явіўся дубль.

  11. Сёння на belisrael.info/?p=15350 з’явіўся камент Анатоля Сідарэвіча. Раней матэрыял прачыталі і адкаментавалі Інэса Ганкіна, Андрэй Дубінін, Сяргей Спарыш, Алесь Рэзнікаў.

    1. Дзякуй за спасылку. Камэнты заўсёды цікава чытаць, бо яны звычайна адлюстроўваюць сапраўдныя думкі.

      Сьмешна чуць, калі нехта кажа ў якасьці аргуманту наконт праўдападобнасьці «Бараніча ня ведаю». І што, гэта нешта мяняе? Сідарэвіч мяне ня можа ведаць. Я зь ім ніколі ніякіх справаў ня меў, і да Талакі з маім удзелам ён не мае ніякіх адносінаў. Хаця й асабіста сустракаўся зь ім на паседжаньнях (тады яшчэ трусаўскай) Грамады, зь якой я выйшаў, калі яе ачоліў Статкевіч, якога я тады лічыў небясьпечным для людзей псыхапатам. Зараз лічу проста папом-гапонам. Натуральна, што пра тыя далёкія часы любое маё слова будзе супраць нечага іншага. Апроч мяне, тое (пра жыдабойства), пэўна, ніхто ніколі не прызнАе. Але што мне да таго? Івашкевіч сам па сабе мяне не цікавіць. Усе мае мэмуары зьвязаныя асабіста са мной. І пра розных пэрсонаў ды падзеі я згадваю выключна ў пляне іх дачыненьня да мяне. А сваё былое юдафобства я прыводжу ў якасьці сьведчаньня цуда навяртаньня жыдабойцы-агностыка да габрэйскага Бога. Палітыка, гісторыя, літаратура ды іншыя чалавечыя жарсьці мяне цікавяць выключна ў гэтым ключы.

      1. Бачу, Васпан дадаў туды й мой камэнт. Дужа шмат увагі да мае малавядомае нават у вузкіх колах пэрсоны. Але давядзецца пачынаць талакоўскі цыкль з Івашкевіча, чаго я не плянаваў. З другога боку, мае ўспаміны бессыстэмныя, таму можна й зь яго. Тым болей, што ён быў адным з тых, з кім я тады шчыльна (куды ўжо шчыльней, калі такія рэчы плянавалі — не памятаю, ці згадваў я пра нашыя пляны ўгону самалёту ў ПАР) кантактаваў. Нармальным людзям зараз у такое цяжка паверыць, але прыгадайце тых, хто ваюе ў атрадах правасекаў ва Ўкраіне. Бог адратаваў мяне ад таго, каб зрабіцца такім гарматным мясам.

        1. Пішыце, мне цікава. Сам сутыкаўся з вядомымі ў Беларусі асобамі (Май Данцыг, Леанід Левін) і спрабаваў пра іх шчыра апавесці.

          1. Ну вось, blast from the past. Евреі, евреі, кругом одні евреі…
            https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-zabaulialny-restaran-lia-kurapatau-music-byc-likvidavany
            ————копіпаста—————
            У пачатку гэтага года я атрымаў інфармацыю ад асоб, якія ўдзельнічалі ў “рэстараннай справе”, аб тым, што адным з уласьнікаў і інвэстараў “Бульбаш-хола” ля Курапатаў ёсьць габрэі-хасіды з Брукліна. Усё тое вымагала праверкі. Але звон прагучэў не выпадкова. На сёньняшні дзень, дзякуючы найперш журналістам, стала вядома, што ўсе тры інвэстары (зь Беларусі, ЗША і Ізраіля), якія зьявіліся за гэтыя гады паўзы і валтузьні, — усе належаць да габрэйскага бізнэсу.

  12. Дзякуй за спасылку. Ну, калі бізнэсоўцы будуць «перці рогам», то і не такое прачытаем… Але на сёння, мне здаецца, кампраміс яшчэ магчымы.
    Ніхто мяне не пытаўся, але меркаванне сваё выказаў тут: http://belisrael.info/?p=15421 Пачынаючы са словаў: «Вядома, рэстарацыя за 100-200 метраў ад месцаў расстрэлаў патрэбная краіне, як пятае кола ў возе…»

    1. Дарэчы, ад Пазьняка пра габрэяў я ніколі нічога кепскага ня чуў. У дадзеным выпадку ён згадвае іх як лялек крывавай лубянскай гэбні. Ня чуў, хутчэй за ўсё таму, што ня быў увахожы ў яго блізкае кола. Ня можа сьведамы беларус і тым болей каталік (шырэй — хрысьціянін, апроч спрансараваных амэрыканцамі харызматаў ды баптыстаў) ня быць юдафобам. Пра праваслаўных я ўжо маўчу. Прынамсі, тае (мае і старэйшае) генэрацыі. Маладзейшая генэрацыя ўжо палітакрэктная, яны й нэграў называюць афранечымтам (ціпа афрабеларусаў).
      ————копіпаста з Пазьняка—————
      З гэтага абсурду тырчаць доўгія вушы маскоўскіх правакатараў. Тыпова ўсё закручана, “по-русски”. Пачалі нібыта з нікчэмнага “прыдарожнага сэрвіса” і “невзрачного” прадпрыймальніка, а выехалі на рэстаран-бардэль – забаўляльны комплекс з габрэйскімі інвэстарамі ў сьвятым месцы. На Лубянцы ўжо, відаць, паціраюць ручкі ў чаканьні антысэміцкіх выказваньняў і канфлікту вакол Курапатаў.

      1. «Ня можа сьведамы беларус і тым болей каталік (шырэй — хрысьціянін, апроч спрансараваных амэрыканцамі харызматаў ды баптыстаў) ня быць юдафобам. Пра праваслаўных я ўжо маўчу.»
        Ох, что же Вам за католики встречались?
        Уж не знаю, как там с моей сьвядомастью, но найдите во мне, католике, беларусе, христианине, хотя бы молекулу юдофобии. Атом, частицу, кварк, бозон Хиггса юдофобии. Латентной, острой, хронической или какой угодно ))) Или в моих друзьях, белорусах, католиках, христианах. Или в питерских православных родственниках. Мир велик и многообразен. ))

          1. Католиков более миллиарда.
            Уверен, что по закону больших чисел Вы там найдёте всех: юдофобов, расистов, идиотов, клинических идиотов. Весь спектр. Значение имеет лишь вероятность, с которой тот или иной католик может оказаться, например, клиническим идиотом. Если она больше средней, значит стоит задуматься ))

  13. Дарэчы, я прыгадаў адзін талакоўскі эпізод. Гэта было лета 1986, калі мы ладзілі талокі ў Музэі драўлянага дойлідзтва ў Строчыцы, які тады толькі будаваўся. Сяржук Вітушка, як прадстаўнік «вясковай» — шырэй этнаграфічнай плыні Руху часта ладзіў міні-экскурсыі па экспанатах. Тамака быў стары дом 19 ст., дзе была нейкая дзіўная клець для захоўваньня нейкага майна. Ня памятаю дакладна, што там было дзіўнага, бо вясковая тэма мне была нецікавая. Я ніколі ня быў аматарам фольку, бо не лічыў вяскоўцаў носьбітамі нацыянальнае ідэі. А наадварот часта цытаваў Леніна зь яго «ідыятызмам сельскага жыцьця». Але адзін чалавек (ня буду яго называць — асоба тут неістотная) мне тады прыватна растлумачыў, што гэта мера засьцярогі ад «жыдоў». Не ад цыганоў, а менавіта ад «жыдоў». Паколькі «жыды» тады па змаўчаньні былі злом, а вясковы быт мяне не цікавіў, то ў падрабязнасьці я ня стаў паглыбляцца, чыста прыняўшы да ведама факт (пазытыўны, натуральна) гістарычнага юдафобства «беларусаў».

  14. Дысклеймэр. Я зараз сябе не лічу беларусам, а белым нэграм. На плянаваным перапісе так і запішуся. Ну гэта вядома — адзін з маіх першых опусаў на гэтым сайце пра тое, я гэтую тэму пастаянна падымаю. http://resurs.by/lb/botsvana/

  15. Добрая цытата ў Вас па спасылцы. Трэ будзе яе паставіць эпіграфам якім.

    «Прыхільнікі ўсялякіх свабод крайне нецярпімыя – асабліва ў сваім асяродку… Само змаганне за свабоды па іроніі жыцця знітавана з нецярпімасцю – як і любое змаганне за радыкальна новы лад» (Эдуард Кузняцоў, «Дзённік», 02.12.1970)

    1. Ну, чалавек у савецкай турме пісаў, напярэдадні меркаванага расстрэлу за «самалётную справу»… Дарэчы, бачыў Э. К. у Мінску. Адзін з самых жыццярадасных фацэтаў, якіх я сустракаў 🙂
      Наконт праваслаўных, каталікоў… Мая пазіцыя іншая, але тут не час і не месца ў гэта заглыбляцца.

      1. Я шмат разоў паўтараў ды пастаянна паўтараю, што мае ацэнкі ды абагульненьні робяцца па прынцыпе акына: што думаю/бачу — то й пяю. На паліткарэктнасьць я не пакутую, хлусіць ды глямурыць свае думкі мне таксама няма патрэбы — я не палітык і не грантасмокт. Славамір Адамовіч неяк тутака назваў мяне апартуністам. У прынцыпе слушна, хаця й вузка. Я — скэптык у дачыненьні да любога чалавечага аўтарытэта ці «сьвятыні». Для мяне ёсьць толькі аўтарытэт Божага Мэсыі, выкладзены ў Новым Запавеце. Натуральна, у маім разуменьні. Таму я не належу ні да воднае рэлігійнае канфэсыі, хаця ў свой час зьбіраўся быць праваслаўным сьвятаром (мне нават прыход у Штатах прапаноўвалі), а пасьля быў сузаснавальнікам некалькіх эвангельскіх суполак (ака «цэркваў»), уключна з «Беларускай Эвангельскай Царквой» (назву я прыдумаў), адкуль Эрнст Сабіла адлучыў мяне за «ерэсь кальвінізму».

Добавить комментарий для Вольф Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

20 + три =