Зьяўленьне новага твару (у літаральным сэнсе) сярод «моладзі БНФ» вывела беларускую палітыку на якасна новы ўзровень. Замест апастылых пратакольных фэйсаў старога калгаснага тэатру абсурду нарэшце зьявілася новае аблічча з выразнымі рысамі выкшталцонай японскай лялькі-нінгё.
Паколькі ўсе партыі ды “рухі” ў Беларусі выконваюць ролю масоўкі ў тэатры аднаго актора, іх гульня была прадказальная і бяздарна цягамотная. Некаторыя гульцы нават нудзіліся саміх сябе да такой ступені, што на парцейных сходах забаўляліся гулькамі ў мабілкі – во як гэтыя чальцы партыі Галіхвэ. Сапраўды, на каго там глядзець – некія занудныя смаржкі-янучкі. Малады Фронт быў трохі весялейшы, але й там фантазыя не сягала далей гульні ў стылі песьні Сашы і Сірожы “А ён мне са ўсей сілы ў галаву нагой”. Гэта вам не мастак Пушкін зь яго тачкай лайна, што ён калісьці вывернуў перед Чырвоным Домам Калгасьніка. Вось гэта была запраўдная мастацкая інсталяцыя. Шкада, што мастак-пэрформансысты даўно стаў на пуць іспраўленія.
Таму зьяўленьне ў беларускім палітычным тэатры нязвыклай для нашых балотаў лялькі-нінгё, якая нібыта сышла з старажытных японскіх гравюраў пра тэатар бунраку, адразу ажывіла тутэйшую тусоўку.
Недалёкая ў інтэлектуальным пляне, а таму далёкая ад сусьветных культурных каштоўнасьцяў фэйсбучная публіка зь ліку розных проціборных групіс-тусовак (Наша Ніва vs Свабодка) кінулася абмяркоўваць бровы гэтага твару. Замест таго, каб асэнсаваць глыбінны гістарычны зрух – нарэшце і ў наш калгасны клюб прыехалі не папсары-зацейнкі, а зьявілася свая зорка арыентальнай велічыні.
Хаця й у гэтым тутэйшыя людзі не арыгінальныя. У суседняй Расеі аматараў японшыны даўно радуе вока пэрсанаж японскіх мультоў–анімэ. І тамтэйшая Бісёдзё ходзіць ў чыне генэральшы-сэнатаркі, тады як нашыя калгасьнікі здолелі адзіную на нашых балотах Нінгё ўтаптаць у твань, выключыўшы з навучальнай установы. Ну ня ведаюць нашыя брыгадзіры-паляводы іншых мэтадаў, апроч традыцыйнага “даць у храпы”.
І ўсё адно наша Нінгё прыгажэйшая за Рашу-няшу.
Яшчэ не выключылi, здаецца, загад не падпiсаны.
Я даў спасылку, дзе пішуць, што адлічылі.
Пiшуць са спасылкай на саму Ганну.
Ды хай сабе. Я ж ня рэпартэр. Што бачу, то й пяю. Згадка пра адлічэньне дае падставу для мастацкага вобразу брыгадзіраў-паляводаў. )))
Ну во, цяпер сапраўды адлічылі — нехта бачыў падпісаны загад… Нават не ўпэўнены, што гэта кепска для «нінгё», бо вучыцца ў цяперашнім інстытуце журналістыкі — невялікі гонар: http://belisrael.info/?p=8364
Зашыбiся артыкул, аутар палiць!
А брови у девушки прямо как у Брэжнева)
Замечательно, что в Беларуси появилась первая Нингё. А там, глядишь, и Кицунэ подтянется. Япона мать! Почему народ не заценил? Как можно отчислить Нингё за не сданные экзамены? Вопиющий факт. Возмутительно! Никаких привилегий!