ГаўнаСМІ — палучы ў галаву (gazeta.by)

Пасьля захопу БАЖу бастунцоўцамі ды Пракапенягейгу я ўжо нічога добрага ад іх не чакаю. Але з долу зноў пастукалі. Пінхэд з хеўрай пакуль ня выскачылі, але гаўнаСМІ, якія піярыць БАЖ, робяць чарговае мавашы ў галаву нагой, са ўсей сілы. Калі хто не паняў — у маім сьпісе тутэйшых гаўнаСМІ сайцец Газета.бы ідзе адразу за блёгам мадам Пук. Хаця, бадай, гэнай «Салідарнасьці» далёка да «Харціі», дзе чарнуха чаргуецца з бравурнымі паведамленьнямі пра дасягненьні лукасячых спартоўцаў. Тады як Газяцёнка.бы — гэта мікс палітыкі ды голых дзевак.

ГаўнаСМІ — палучы ў галаву (gazeta.by): 22 комментария

  1. Ай, можа, не страляйце ў піяністаў? 🙂 Gazetaby — не найгоршае, што абслугоўвае нас-тутэйшых; ёсць жа, да прыкладу, і «Белсат», не перад ноччу кажучы. Якраз сёння пару слоў шрайбануў пра якасць яго матэрыялаў: belisrael.info/?p=15479 Але пан Акын мусіць ганарыцца, тут http://belsat.eu/news/tsi-mozhna-gabreyau-nazyvats-zhydami-yanka-kupala-nazyvau/ з ягонага старога рэсурса цэлую карцінку ўзялі! ^_^

    1. Gazetaby — такая ж прафанацыя журналістыкі, што і Харція. Нельга спалучаць сур’ёзныя рэчы ды жуйку для страйбаноў. А Белсат… Ну дык гамана ідзе пра ўсеагульны трэнд на пераўтварэньне ўсіх СМІ ў нешта з прыстаўка «гАўна». Ня толькі СМІ, але цэлая эпоха зараз мае такую прыстаўку. Даўно плянаваў артыкул на гэтую тэму «Эпоха з прыстаўкай «гАўна». У дадзеным выпадку праблема не з Газета.бы (гэта іх асабісты клопат), а з БАЖам, які па ідэі мусіць спрыяць журналісцкім стандартам. Зь беларускамоўных, бадай, адзіны нармалёвы СМІ — гэта «Новы Час». Ну і некаторыя рэгіянальныя.

      На стандарты журналістыкі я «захварэў», калі яшчэ ня быў журналістам, а перакладаў (у 1993) «Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» http://kamunikat.org/katalohmiokb.html?pub_start=390&pubid=9527

  2. «Нельга спалучаць сур’ёзныя рэчы ды жуйку…» А чаму нельга? Гэта ж не навуковае выданне, не энцыклапедыя. Здаўна газеты змяшчалі ў адным выпуску навіны, аналітыку і розныя жарцікі-шмарцікі (тая ж «Наша Ніва» пачатку ХХ ст.).
    Згаданы Вамі дапаможнік недзе ляжыць у мяне, трэба будзе перагледзець… 🙂
    Так, справа хутчэй у эпосе, чым у асобна ўзятых СМІ або нават цэлым БАЖы. Прымітывізацыя руліць 🙁

    1. НН ды іншыя газэткі для сялянаў пачатку 20 ст. ня прыклад. За 100 гадоў стандарты памяняліся. Тым болей зараз, калі СМІ перайшлі ў анлайн з выразным трэндам на вузкі сэгмэнт. Сур’ёзны чалавек для сур’ёзнай інфармацыі будзе чытаць (я слухаю аўдыёвэрсыю) The Economist, а голых дзевак глядзець на Порнхабе. Страйбаны палітычную ды эканамічную аналітыку не чытаюць. Сайты тыпу Газэтабы — гэта анахранізм часоў першых гаўнасайтаў. Проста ў Старыкевіча (я зь ім працаваў у сорасаўскім Мас Мэдыя Цэнтры) заўсёды быў кепскі густ. Нешта падобнае рабіў і Віктар Івашкевіч у газэце «Рабочы». Газэтабы, наколькі я памятаю, і зьявілася яе онлайн працягам.

      1. Трэнды трэндамі, а мне «жаўцізна» ў правай калонцы gazetaby не так ужо і замінае. Публікуюць — няхай сабе.
        Па-мойму, gazetaby — працяг друкаванай газеты «Салідарнасць», якую А. Старыкевіч рэдагаваў у 2000-х гадах. Адносна якаснае было выданне, там бывалі цікавыя публікацыі Веранікі Чаркасавай (каторую забілі)… І можна было даведацца пра дзейнасць альтэрнатыўных прафсаюзаў 🙂
        Пра «НЧ» спрачацца не буду.

        1. Так, можа й працяг «Салідарнасьці». Я працаваў у «саліднай» газэце «Белорусскій Рынок», таму жоўтай макулатурай не цікавіўся. А недзе з 2002 году (калі набыў першы КПК) я чытаў тэксты амаль выключна з экранаў.

          А што да правае калёнкі, у кожнага свой густ. Мне мой не дазваляе наведваць такія гаўнасайты. Я й тэлевізыю кінуў глядзець, як там рэкляма зьявілася. Балазе ўжо зьявіліся відзікі. Мае дзеці без тэлевізара вырасьлі. Комп з гулькамі ды відэа — калі ласка, але не ТВ.

  3. Вы слушна зрабілі, што ўзялі «салідная» ў дачыненні да «Бел. рынка» ў двукоссе. Пры ўсёй павазе да Вас (і да П. Быкоўскага, з якім быў і застаюся ў нармальных адносінах), у 2000-х там было шмат амбіцый і мала амуніцыі. Прынамсі аддзел палітыкі я не чытаў пасля «глыбокадумнага» прагнозу на першай паласе ўлетку 2001 г., калі вылучыўся дзясятак кандыдатаў на ролю пахана: «Выбраць прэзідэнта ў першым туры ўжо не атрымаецца».
    У «Новым часе», дарэчы, таксама не дужа ўмеюць пісаць пра палітыку, гл., напрыклад, тэкст ад нам. рэдактара: http://novychas.by/blogs/blog_pulsha/apazicyja-u-parlamence-nenavukovaja-fantastyka І каб толькі пра палітыку… У гэтай газеце ёсць колькі нармальных аўтараў, і мы на belisrael.info сёе-тое з яе перадрукоўвалі, але ў цэлым што «НЧ», што gazetaby — абое рабое. Сапраўды, стандарты журналістыкі лепей вытрымліваюцца ў рэгіянальных выданнях.

  4. Чым Васпану гэны тэкст не дагадзіў? Блёг і блёг. Шмат іх у нэце. Прыватнае меркаваньне (дарэчы, незнаёмага мне) аўтара. Я дужа ня ўчытваўся, але нічога кепскага ня ўгледзеў. Апроч, хіба, ня ўзятых ў двухкосьсі «парляманту» ды «выбараў». А так аўтар слушна піша, што ў «палатку» чужых ня пусьцяць. Гэта відавочна для нас, але, як я разумею, тэкст разьлічаны на тых, хто чытае розныя кы-кы ды онлайнеры. Зараз усім на ўсё напляваць, апроч свайго вузкага кола. Таму ў мяне й жаданьня няма марнаваць час на мэмуары пра Талаку ды Свабодку. Гэта мала каму цікава. Нягоднікі з тых колаў усё адно будуць лічыцца вялікімі нацыянальнымі дзеячамі, а пра мяне скажуць, як той Сідарэвіч: «Хто такі Бараніч (каб на іх плявузгаць)?». Калі-небудзь, пэўна, напішу, але гэта для мяне -цаты прыярытэт. Ужо напісанае было напісана на інэрцыйным драйве Пракапенягейту. Я зараз наогул жыву па-за Менскам, займаюся гародам ды садам, і ўся гэтая валтузьня мне нецікавая.

    Я нядаўна сустрэў Вінцука Вячорку. У яго сына лецішча (засталося ад Арыны) ў адным са мной с/т. Ён і не чытаў маіх мэмуараў пра таго ж Данчыка, дзе пра яго таксама гамана ідзе. Я не зьдзіўлюся, калі на Свабодцы не чыталі. Я Вінцуку скінуў у лічку ў ФБ спасылку на гэны тэкст, дык ён мой мэсыдж дагэтуль не прачытаў. Гэтыя людзі варацца ў сваіх колах, у іх ёсьць свае чытачы, групіс, фаны і г.д. Прабіцца туды з альтэрнатыўным меркаваньнем нерэальна. Напрыклад, імэйл Пазьняка ня ведаюць нават яго тутэйшыя сваякі, а ўсе кантакты зь ім старанна фільтруе яго проксі Навумчык. Відаць, баіцца, каб палёнію ў аттачы не переслалі. Дарэчы, Навумчык падае сябе як вялікага паплечніка Пазьняка, тады як ён ёсьць часткай лубянска-црушнага пляну па нэўтралізацыі Пазьняка. За што й атрымаў сынэкуру на Свабодцы.

    Ці ўзяць тую БНР. Пэўныя колы падаюць яе як найвялікшае дасягненьне беларусаў. Але ня проста так, а ў кантэксьце таго, што яны самі маюць да яе дачыненьне праз амэрыканскую «Раду». Тады як сёньня — гэта закінуты стары праэкт ЦРУ, што піярыцца тым жа падвойным агентам Лукашуком, у сваю чаргу ствараючы яму лабісцкую падтрымку дзеля атрыманьня ім фінансаваньня, якім той дзеліцца з лабістамі. То бок сэкта ў сэкце, але зь зьнешняй фінансавай падпіткай. І так усюды. Усялякія фонды ды «аналітычныя цэнтры» змагаюцца паміж сабой за тыя ж ЦРУшныя (патрэбнае падставіць) грошы.

    1. На жаль я дужа позна — менавіта на Свабодцы — канчаткова зразумеў, што Беларусі, пра якую калісьці мы мроілі ў Талацы, няма і ніколі ня будзе. Цяпер гэта частка розных грошарасьпільных праэктаў, пачынаючы ад той жа Палаткі, заканчваючы рознымі вышымайкаўскімі дробнакамэрцыйнымі бізнэсамі.

      1. Дык ніколі не бывае, каб вялікія мары здзяйсняліся на 100%. Сёе-тое ўсё ж ёсць — суверэнная краіна, белмоўныя шахматныя кнігі і трэнеры, цікавасць ізраільцаў да мовы «белых неграў» 🙂

  5. На 03.07.2018, 17:34. Каб ацаніць, у чым прыкол таго тэкста 2016 г., трэба яго прачытаць да канца, разам з каментамі. Скажаце — блог; так, але ад намрэдактара «саліднага» выдання… Таварыш і перадавіцы гнаў блізу на гэткім узроўні, і маладзейшыя на яго арыентаваліся, во што прыкра. Дзіва што цяпер «НЧ» спецыялізуецца на такіх «расследаваннях» калякурапацкіх канфліктаў, якія збіваюць з тропу. Трохі пакрытыкаваў тут: http://belisrael.info/?p=15664 Дый у гісторыі з Пракапеням рэдакцыя праявіла сябе не найлепшым чынам.
    А. Сідарэвіч, па-мойму, якраз не дужа ўцягнуты ў згаданыя Вамі тусоўкі. Ну сказаў раз, што не помніць Бараніча — а мо потым і прыпомніў 🙂 Не прымайце да сэрца. Будзе час і ахвота — пішыце «для будучых пакаленняў» 🙂 🙂
    Што Навумчык — частка нейкага плану, сцвярджаць не бяруся, але тое, што ён у палітыцы нашмат слабейшы ад Зянона, гэта факт. Да цяперашняй рады БНР стаўлюся скептычна.
    PS. Ні да фондаў, ні да «аналітычных цэнтраў» ніколі дачынення не меў, «проста» 8 год вучыўся паліталогіі 🙂

    1. Цяпер зразумеў наконт бложыка. Проста я не сачыў за гэтым выданьнем. Да Сідарэвіча няма прэтэнзій. Чыста абагульніў падыход «я яго ня ведаю — таму ён мне не аўтарытэт». Сідарэвіча памятаю як неблагога літаратурнага крытыка. Заўсёды добра ставіўся да яго як да чалавека — вельмі калярытны ён. Пра яго таксама можна міні-мэмуар напісаць. Тое было, калі ў 1994 годзе выйшлі газэты зь белымі плямамі замест дакладу Антончыка. Мы зь некалькімі чальцамі Грамады (Трусаў там таксама быў) сядзелі ў іх у офісе (на кватэры ў доме побач з унівэрмагам «Беларусь»), калі прыйшоў Сідарэвіч і з парогу сваім гучным басам пачаў: «Я такога не прыпомню з царскіх часоў, каб газэты выходзілі з плямамі…» Ну і расклаў на стале тыя газэты. Таму тыя плямы ў мяне заўсёды Сідарэвіча ў памяці выклікаюць з гэнымі газэтамі. )))

      Яшчэ памятаю зь ім эпізод, калі нешта там абмяркоўвалі ў залі Саюзу Пісьменьнікаў недзе яшчэ ў 1990 годзе. Нейкую там прэмію прапаноўвалі. Прагучала прапанова нешта пра беларускамоўных творцаў. І тады Сідарэвіч сваім калярытным басам на ўсю залю сказаў: «А я, батенька, по-русски публикуюсь. Вы меня из-за этого дискредитировать будете?» ))

      1. Часам бачу А. С. у Нацыянальнай бібліятэцы, абменьваемся парай слоўцаў. Цалкам згодзен, чалавек ён каларытны. І праўда, напісалі б Вы пра Сідарэвіча мемуар для свайго рэсурса, а народны ізр.-бел. сайт даў бы спасылку 🙂

  6. PS. Доўга саромеўся спытацца, ведаючы Вашую занятасць… І ўсё ж: чым не дагадзілі васпану «бастунцоўцы»? Яны нейк істотна адрозніваюцца ад «літвінцаў»? 🙂

    1. Пра бастунцоўцаў доўга тлумачыць. Новая яшчэ больш бессаромная грантасмоктавая кліка. Пачнем з таго, што яны праігнаравалі мой допіс да іх пра Пракапенягейт. А да таго (пару гадоў таму) на маё пытаньне (чыста запытаўся), ці вызваляе сяброўства ў БАЖы ад туняяцкага аброку, Бастунец параіў мне ўступіць у афіцыйны саюз журналістых. Ціпа як габрэю ў Асвенцыме ў абслугу крэматорыю. Ну і ўзносы ўдвая паднялі. Усё мала ім. Ну і мяне асабіста яны ўпарта ігнаруюць, калі зьвяртаўся для ўдзелу ў розных імпрэзах. Ня зь іх тусоўкі я.

      1. Не ведаю, як уся БАЖ — ніколі не ўступаў, хоць у 2000-х і вабілі — але іхняя камісія па этыцы насамрэч дэградуе. Дастаткова пачытаць на баж-бай спрэчку А. Гуляева з С. Ваганавым (канец чэрвеня — пачатак ліпеня)…

  7. Пра ўcю БАЖ казаць не буду, але тое, што камісія па этыцы ў іх дэградуе, гэта дакладна… Sapienti sat: https://baj.by/be/analytics/anatoliy-gulyaev-polemika-etika-professionalnaya-i-tusovochnaya https://baj.by/be/content/sergey-vaganov-bespoleznoe-vredno-polemika А зрэшты, што не дэградуе? Бачылі, пэўна: тутэйшую «яўрэйскую абшчыну» я назваў быў на 90% гнілой…

  8. О, дзіўна: каменты 06.07.2018 15:54 і 16:00 з’явіліся са спазненнем, пасля навейшага (21:15). Хіба папрашу два з трох выдаліць (любыя ;-))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

17 + 7 =