Сайт Arche пра мае акынскія сьпевы

Хоць стацьця і ў стылі «ён усё ўрот», нават ілюстрацыя з наўпроставым намёкам, але, як кажуць, усё піяр апроч нэкралёгу.

Вось цытата з кароткім зьместам:

Увогуле, пісанні Бараніча — ляментацыі пакрыўджанага на ўвесь свет чалавека, які выкарыстоўвае чорны піяр і забароненыя прыёмы.

То бок, цяпер я магу насіць гордае званьне пісьменьніка-беспрадзельшчыка. Скарыстаю. 😎 Гэта вам не пісьменьнікі-дзеравеньшчыкі.

Спасылка на стацьцю на Arche

P.S. Камэнтаваць гэта я не зьбіраюся, бо няма прадмету дыскусыі — ніякая фактура не абвяргаецца контр-фактурай, адно ярлыкі. Кожны можа пачытаць маю пісаніну ды зрабіць высновы сам. Я не палітык, не прапагандыст, не журналіст, каб быць аб’ектыўным, мае мэмуары выключна дзеля мяне самога, блізкага кола сяброў ды знаёмцаў, ну і гісторыкаў, якім заўсёды бракуе заімшэлых артэфактаў. Яшчэ трэба разумець, што мэмуары, дзе ў цэнтры падзеяў я сам, вельмі асабіста ангажаваная, перадузятая па змаўчаньні рэч. Я ня толькі прыгадваю, але й апісваю свае адносіны з гледзішча таго сябе, якім я сам сябе запомніў, як я гэта тады ўспрымаў.

Стацьця нагадала савецкія часы — так пісалі пра тое, пра што нельга было пісаць, але хацелася распавесьці публіцы. Тады пісалі разгромныя артыкулы. Напрыклад, пра ВІА А-Цэ-Маланка-Дэ-Цэ. 🤣

І яшчэ:

Hа основании приказа №361 от 25.07.84 «Об упорядочении деятельности ВИА и повышении идейно-художественного уровня их репертуара в свете требований Июньского /1983 г./ Пленума ЦК КПСС», в целях усиления борьбы с влияниями буржуазной идеологии, повышения идейно-художественного уровня самодеятельных ВИА, рок-групп, качества работы этих коллективов рекомендуем запретить проигрывание и демонстрацию грампластинок, компакт-кассет, видеороликов, книг, плакатов и другой продукции, отражающей деятельность групп из списка приказа №361 .

Сайт Arche пра мае акынскія сьпевы: 13 комментариев

    1. З гэтай нагоды няма што пісаць. Як дадаў ніжэй, так пісалі за савецкім часам на тэмы, якія былі забароненыя. Як пра таго ж Бродскага. Менавіта праз разгромныя стацьці і даносілася інфармацыя да шырокае публікі. Тут той жа выпадак. Сярод нац. тусоўкі, якую кантралюе Лукашук (уключна зь Белсатам, які ён кантралюе праз ЦРУшныя каналы), я пад поўнай забаронай, а якую не кантралюе, там усё адно баяцца яго, таму станоўча пісаць ня могуць. А вось так — у савецкім стылі — можна. Гэта рэальна рэкляма для мяне — і кароткі зьмест, і наўпроставыя спасылкі. Відаць, зусім у іх балоце няма пра што пісаць, раз пра мяне згадалі. У мяне, прынамсі, цікавей, чым пра дробныя разборкі гамасекаў ды гамафобаў у розных пэнах. У мяне, дарэчы, ляжыць на гэтую тэму незавершаны артыкул — пра БАЖ ды іх тусоўку ў кантэксьце тэмы Чудзянцова. Трэба только некаторыя рэчы там дапісаць. Будзе ў традыцыйным стылі — пакрыўджанага на ўвесь сьвет Бараніча. 😹

    2. Васпан згадваў, што яны на Вас спасылаюцца ў іншым мацяррале. У якім? Дайце. к.л. спасылку.

      1. Нават у двух 🙂 «Бадай, правільна адзначана “няўменне або нежаданне нобелеўскай лаўрэаткі займацца грамадскай дзейнасцю”». https://gazeta.arche.by/article/228.html І яшчэ ў тым, каторы пра Кульбака (нядаўна).

        1. Дзякую. Я не сачыў за гэнай сварай. Грызьня прасьцейшых у прабірцы Пэтры мне нецікавая. Зь некаторымі на здымку я нават на адным полі серці ня сеў бы. Гляджу, і масон усяе Беларусі там. Людзі адно цешаць сваё ЧСВ. Лёс «Бацькаўшчыны» іх мала цікаваць.

          Я зьбіраюся адгукнуцца на іншую дробную свару — пра Чудзянцова. Болей за тыдзень ужо ляжыць няскончаны мацяррал. Чарговае эпахальнае палатно ад пісьменьніка-беспрадзельшчыка — з біцьцём па ятрах.

          1. Адна літаратарка дасціпна пераклала ЧСВ як ПУЗ (пачуццё ўласнай значнасці). І ў сваім рамане ўжывала выразы кшталту «нарасціць ПУЗ»…
            Бадай, самым скандальным аспектам у гісторыі з ПЭНам была фальсіфікацыя «незалежнай экспертызы»: https://belisrael.info/?p=21741

            1. ПУЗ — добры адпаведнік, але малавядомы, патрабуе расшыфроўкі, тады як ЧСВ — інтэрнэт-мэм.

              Вашыя стацьці пачытаю. Дзякую за спасылкі.

              1. Дык я ж не ў тым сэнсе, што трэба мяняць адно на другое. Хай квітнеюць сто кветак, хай жывуць сто абрэвіятур 🙂
                Тады і гэта чытаніце: https://www.change.org/p/аmnesty-international-нацыянальныя-спартыўныя-латарэі-абаронім-паўлаў-якія-церпяць-ад-дыскрымінацыі
                Мо нават далУчыцеся 🙂 🙂 🙂

                1. Зубаскальства я люблю, але далучацца… На ўчот стану, а на вайну не пайду(С)Шарыкаў. ))

  1. Я хочу выразить своё восхищение талантом КиберАкына прямо сейчас, потому что слава приходит к гениям сами знаете когда. И хочу добавить, что никогда не читала ничего более интересного и написанного кратко.

  2. Почему в список идейно вредных произведений не включили Джексона и Боуи? Безобразие! Как можно так халатно относиться к контролю деятельности дискотек?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

два × четыре =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.